Футбольные страсти сотрясли Кордон

Новости Спорт, туризм

А ў Кардоне любяць футбол

У раёне працягваецца спартыўнае свята “Лета – пара спартыўная”. У пятніцу аграгарадок Кардон упершыню прымаў гэтую спартыўную акцыю. Спаборніцтвы і магчымасць паўдзельнічаць у іх выклікалі сапраўдны ажыятаж. У выніку акрамя шумілінскай і кардонскай каманд  брала ўдзел і зборная з Улы.
Адкрывала спаборніцтвы сустрэча “Ула” – “Шуміліна”. Ульскія футбалісты адразу паказалі свае амбіцыі на перамогу: не прайшло і некалькі хвілін з пачатку матча, як “Ула” забіла гол, а яшчэ праз некалькі хвілін лік быў падвоены. Вядома ж, “Шуміліна” так проста здавацца не збіралася, тым больш што ў складзе былі футбалісты з ФК “Шуміліна”. Шумілінскія футбалісты прызвычаіліся да поля, разыгралі некалькі прыгожых камбінацый і зраўнялі лік. Затым выйшлі ўперад, кантралявалі ход гульні і выйгралі. У выніку заўзятары атрымалі відовішчную гульню.
“Футбалісты з Улы вельмі спадабаліся, – адзначыў пасля гульні галкіпер ФК “Шуміліна” Павел Барысаў. – У іх было вялікае жаданне перамагчы. Трэба было бачыць, як у іх гарэлі вочы пасля першага “ўзяцця” нашых варот”.
Другой сустрэчай ў турніры значыўся матч “Кардон” – “Шуміліна”. Супраць шумілінскіх футбалістаў на поле вышлі кардонскія школьнікі. Зразумела, што перамога “Шуміліна” ў гэтым матчы пад сумненне не ставілася. Шумілінскія футбалісты вырашылі не псаваць настрой шматлікім кардонскім балельшчыкам: далі магчымасць юным футбалістам гуляць і забіваць галы. І сімвалічна, што апошні гол у матчы правялі кардонцы. 5:3  на карысць “Шуміліна” – лік,  які задаволіў абедзве каманды: для Шуміліна” стаў пераможным у турніры, а для “Кардона” – годны вынік супрацьстаяння  шумілінскім футбалістам.
У матчы “Кардон” – “Ула” вырашаўся лёс другога месца. Гэта была сустрэча прынцыповых сапернікаў, каманды паміж сабой пастаянна гуляюць. На гэты раз  спартыўная фартуна ўсміхнулася  камандзе “Кардон”, якая і стала другой.
Завяршылася “Лета – пара спартыўная” ў Кардоне спаборніцтвамі на хадулях, у якім удзельнічалі як дарослыя, так і юныя спартсмены.
Кожны з ўдзельнікаў спаборніцтваў атрымаў салодкі падарунак.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №61 ад 08.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *