В Шумилино начата подготовка к переписи населения 2019 года

Актуалии Новости Общество

Падрыхтавацца да перапісу насельніцтва

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2016 года №384 “Аб правядзенні перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь” вызначаны тэрмін правядзення гэтай важнай агульнадзяржаўнай кампаніі ў кастрычніку 2019 года. Учора, 9 красавіка, пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Ірыны Шалахавай адбылося пасяджэнне часовай раённай камісіі па садзейнічанні перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе. У пасяджэнні брала ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава.
На пасяджэнні камісіі былі разгледжаны арганізацыйныя пытанні па падрыхтоўцы і правядзенні перапісу насельніцтва. З інфармацыяй пра мэты і асаблівасці перапісу, асноўныя этапы падрыхтоўкі перапісной кампаніі, вынікі правядзення пробнага перапісу ў Маладзечанскім раёне выступіла начальнік раённага аддзела статыстыкі Таццяна Малашонак. Перапіс 2019 года будзе праводзіцца з 4 па 30 кастрычніка 2019 года. Разам з перапісам насельніцтва ўпершыню будзе праводзіцца сельскагаспадарчы перапіс. Правядзенне сельскагаспадарчага перапісу звязана з міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі ў рамках Харчовай арганізацыі ААН (ФАО).
Ужо восенню 2018 года ў краіне будуць працаваць рэгістратары, задачай якіх стане стварэнне базы дадзеных пра ўсе аб’екты нерухомасці, пра ўсе жылыя памяшканні. З гэтымі базамі будуць працаваць перапісчыкі ў кастрычніку 2019 года. На пасяджэнні была пастаўлена задача перад УП ЖКГ, землеўпарадкавальнай і рэгістрацыйнымі службамі раёна, адпаведнымі аддзеламі райвыканкама і сельвыканкамамі па праверцы і прывядзенні ў поўны парадак назваў вуліц і нумароў дамоў на іх у населеных пунктах раёна, тлумачэнні насельніцтву неабходнасці ўдзелу ў перапісе насельніцтва. Дарэчы, гаспадарам прыватных дамоў трэба размясціць на дамах іх нумары ў адпаведнасці з рэгістрацыйнымі дакументамі, што ў наступным аблегчыць работу рэгістратараў і перапісчыкаў.
На пасяджэнні адпаведныя задачы былі пастаўлены перад службамі раёна. Таксама вызначаны задачы па інфармаванні насельніцтва раёна пра перапіс і парадак яго правядзення.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №28 ад 10.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *