Спортивное обозрение

Спорт, туризм

Футбол
У мінулую нядзелю ФК “Шуміліна” наведаўся ў госці да лідара групы футбалістаў ФК “Талачын”.
Першы тайм вялі гаспадары поля, якія двойчы вызначыліся. А вось у другія 45 хвілін ініцыятывай завалодалі шумілінскія футбалісты. Напачатку вызначыўся Алег Шульжынскі,  а затым Ігар Дашкевіч, які ўпэўнена рэалізаваў пенальці, што быў прызначаны за знос у штрафной Юрыя Рацкуна. Лік 2:2 пратрымаўся да канцы сустрэчы. Усе намаганні талачынскіх футбалістаў звёў на нуль наш галкіпер Руслан Куксёнак, які надзейна правёў другі тайм.
У нядзелю, 11 верасня, ФК “Шуміліна” правядзе апошнюю ў сезоне хатнюю сустрэчу. Сапернік – “Прамень” (Гарадок). Матч пачнецца ў 14.00 на гарадскім стадыёне.

Волейбол
Гонар валейбольнай каманды педагогаў вобласці, якая выступала на міжгаліновай спартакіядзе, абараняў і наш зямляк настаўнік Мікіціхінскай СШ Аляксандр Асташонак. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 11 зборных.  У сваёй групе настаўнікі абыгралі каманду “Віцязь”, валейбалістаў аблгазу і аграпрамысловага комплексу, а ў фінальнай сутрэчы саступілі камандзе “Орша-камунгас”. Такім чынам, Аляксандр Асташонак ў складзе валейбольнай каманды стаў сярэбраным прызёрам спартакіяды.
Спартакіяда работнікаў сувязі
У аздараўленчым цэнтры Мінскай вобласці “Загор’е” прайшла XI рэспубліканская спартакіяда работнікаў сувязі. За мужчынскую і жаночую каманды Віцебскага філіяла “Белтэлекама” выступалі  Вячаслаў Іваноў і Канстанцін Собалеў, Рыта Бяззубенка і Вольга Гаева. Валейбалісты ўпэўнена разабраліся са сваімі сапернікамі і занялі выніковае першае месца. Валейбалісткі  завяршылі турнір шостымі. Па выніках спартакіяды ў зборныя “Белтэлекама” трапілі Вячаслаў Іваноў і Рыта Бяззубенка.  Рыта Бяззубенка была прызнана лепшым іграком турніру.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *