Шумилинские спортивные новости

Молодёжь Новости Спорт, туризм

Спартыўныя навіны
Арсеній Несцераў, Раман Насцюшкін, Кірыл Радкевіч, Данііл Шніпаў, Ілья Казлоўскі, Кірыл Быкаў, Арцём Іспянькоў, Арцём Донюш, Ілья Цімафееў, Уладзіслаў Карнілаў, Данііл Абраменка і Глеб Бадроў у складзе валейбольнай каманды Шумілінскай СДЮШАР выйгралі першынство вобласці па валейболе сярод юнакоў 2005-2006 гадоў нараджэння. Трэніруюць каманду Аляксей Паршыкаў і Юрый Пальвінскі. Нашы землякі былі мацней за каманды з Глыбокага, Оршы, Паставаў, Бешанковічаў і Віцебска.
*  *  *
Падтрымалі высокі клас шумілінскай валейбольнай школы і валейбалісткі. На першынстве вобласці па валейболе сярод дзяўчат 2005-2006 гадоў нараджэння каманда Шумілінскай СДЮШАР ва ўпартай барацьбе заваявала трэцяе месца. За каманду выступалі Кацярына Асташонак, Марыя Кралько, Наталля Казьміна, Анастасія Бабарэка, Аксана Быстрова, Аксана Навіцкая, Кацярына Вінаградава, Аліна Ільінец, Кацярына Раманава, Паліна Сільчанка, Вікторыя Асташонак і Святлана Тарасава. Трэніруюць валейбалістак Людміла Харкавец і Любоў Бабова.
*  *  *
Калядны валейбольны турнір, які быў арганізаваны ФАЦам, сабраў у мінулы панядзелак пяць каманд. За перамогу змагаліся валейбалісты з ФАЦа, лясгаса, ОКЗ, аддзела па адукацыі райвыканкама і “5Б” (каманда сям’і Бяззубенкаў і іх сяброў).
У спаборніцтвах бралі ўдзел сапраўдныя аматары валейболу, таму і барацьба на пляцоўцы выдалася цікавай і захапляльнай. Пераможцамі спаборніцтваў стала каманда “5Б”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №100 ад 28.12.2018 г.