На областном форуме работа николаевских волонтёров заинтересовала многих

Актуалии Общество

Шумилинская делегация

Расказалі пра мікалаёўскіх валанцёраў
У канцы верасня ў Віцебску адбыўся  абласны форум, прысвечаны Дню пажылых людзей. Удзел у мерапрыемстве прыняла і дэлегацыя Шумілінскага раёна на чале з намеснікам старшыні райвыканкама А. М. Зайцавым. Мы прадставілі на форум цікавую інфармацыю, падмацаваную фотаздымкамі, аб дзейнасці валанцёраў міні-праекта “Міласэрнасць”, якія працуюць у вёсцы Мікалаёва.
Кожны з членаў міні-праекта абслугоўвае па адной-дзве сям’і. Гэтыя людзі ў любую пару года і любы час сутак спяшаюцца на дапамогу да сваіх падапечных, якія заўсёды з нецярпеннем чакаюць. Так што валанцёры міні-праекта “Міласэрнасць” паспелі стаць роднымі для састарэлых і адзінока пражываючых людзей.
Справаздача пра дзейнасць валанцёраў міні-праекта выклікала вялікую цікавасць у прысутных.
На форум са сваёй канцэртнай праграмай ездзілі і самадзейныя артысты з Мікалаёўскага сельскага клуба. Яны парадавалі гледачоў вясёлымі песнямі.
В. ЧЫЖЫКАВА, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Надрукавана ў №77 ад 07.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *