Шумилинские охотники выследили стаю волков

Актуалии Новости Экология

Шумілінскія паляўнічыя з ваўкамі, якіх застрэлілі на тэрыторыі Сіроцінскага сельсавета.

З воўчай зграяй справіліся

Апошнім часам праблема ваўкоў “усплывае”  даволі часта. Шэрыя драпежнікі звычайна тэрарызуюць жыхароў невялікіх аддаленых вёсак. Вяскоўцы скардзяцца, што ўвечары страшна выйсці на вуліцу, што ўсіх сабак ваўкі пагрызлі.
– У нашым раёне сітуацыя з ваўкамі адносна спакойная, – адзначае дырэктар  Шумілінскай раённай арга-нізацыйнай структуры  “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Аляксандр Усаў. – Паляўнічыя пастаянна адстрэльваюць ваўкоў і кантралююць іх колькасць.
Нягледзячы на тое, што ваўкоў складана падлічыць, бо драпежнік за суткі можа прайсці больш за 50 км, шумілінскія паляўнічыя называюць лічбу ў 10 ваўкоў-адзіночак, якія блукаюць на тэрыторыі раёна. Але асаблівую трывогу выклікаюць не адзіночкі, а воўчыя зграі.
– Яшчэ вясной стала зразумела, што гэта будзе праблемай, – працягвае Аляксандр Усаў. –  Справа ў тым, што не змаглі знішчыць ніводнага воўчага вывадку. На пачатак зімы на Шуміліншчыне былі дзве воўчыя зграі: 6 ваўкоў у раёне Слабады і Сіроціна і 8 ваўкоў ў раёне вёсак Гусінцы і Забар’е.
Воўк – жывёла вельмі асцярожная, на ўзроўні інтуіцыі адчувае небяспеку. У спецыялістаў паляванне на ваўкоў лічыцца адным з самых складаных. А калі ідзе паляванне на воўчую зграю, то паспяховай бывае адна з дзесяці аблаў.
Воўчую зграю ў раёне Слабады і Сіроціна пастаянна адсочвалі, у снежні паляўнічым удалося застрэліць аднаго ваўка. А вось 1 студзеня егер Уладзімір Беланожка і старшыня паляўнічай дачы “Сіроцінская” Іван Барсукоў  па воўчых слядах дакладна вызначылі месцазнаходжанне зграі. Тэрыторыю абнеслі флажкамі. Паведамілі іншым паляўнічым. Нягледзячы на святочны дзень, на паляванне сабралася каля 50 чалавек…
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №5 ад 15.01.2019 г.