В агрогородке Мишневичи отметили юбилей предприятия и открыли Доску почёта Мишневичского сельсовета

Актуалии Общество

Председатель районного Совета депутатов Ирина Новикова вручает Почётную грамоту райисполкома механизатору КУСХП "Мишневичи" Виктору Петрову.

“З любоўю да людзей і роднай зямлі”

7 сакавіка КУСГП “Мішневічы” адзначыла 60-годдзе. Гэта стала добрай нагодай, каб у мясцовым клубе правесці свята аграгарадка Мішневічы.

Да яго падрыхтоўкі далучыліся мясцовыя сельвыканкам, клуб, бібліятэка і школа, работнікі раённага цэнтра культуры. Свята праходзіла напярэдадні Дня жанчын, таму ніводная

не засталася па-за ўвагай  – ад райкама прафсаюза работнікаў АПК яны атрымалі кветкі і падарункі.

Народная мудрасць “дзе нарадзіўся, там і зга-дзіўся” вельмі яскрава характарызуе жыхароў Мішневіч, бо многія з пакалення ў пакаленне застаюцца на сваёй малой радзіме, тут жывуць і працуюць, адзначыла ў сваім выступленні перад землякамі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава. Яна падзякавала ўсім вяскоўцам, якія праслаўляюць радзіму сваім талентам, добрымі справамі, учынкамі, пажадала ўсім здароўя і дабрабыту.

Асаблівая ўдзячнасць – тым, хто працуе ў сельскай гаспадарцы. Сярод іх нямала добрых даярак, механізатараў, паляводаў, брыгадзіраў, спецыялістаў. Трыццаць гадоў працуе ў гаспадарцы і дырэктар КУСГП “Мішневічы” Міхаіл Цікавенка. За асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Міхаіл Герасімавіч  і мясцовы механізатар Віктар Пятроў былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена трактарысту-машыністу Канстанціну Андрэеву. Яны і многія іншыя работнікі сельгаспрадпрыемства працягваюць слаўныя традыцыі сваіх землякоў, чыя працоўная актыўнасць, шчырасць, старанная работа дазволілі дабіцца высокіх вынікаў у працы. Міхаіл Цікавенка ўзнагародзіў ганаровымі граматамі гаспадаркі і прэміямі ветэранаў і сённяшніх перадавікоў працы.

На свяце згадалі гісторыю стварэння сельгаспрадпрыемства. Пасля Вялікай Айчыннай вайны быў створаны калгас “Прагрэс”, пазней далучаны да калгаса імя Сталіна, які ўзначаліў Макар Яфімаў, потым з’явіліся калгасы імя Варашылава і імя Молатава. 7 сакавіка 1959 года ўсе гэтыя калгасы былі аб’яднаны ў саўгас “Мішневічы”, дырэктарам якога стаў Веніямін Ядзінін. У 1965 годзе саўгас узначаліў Іван Алтыца, пры якім гаспадарка стала прыбытковай. Пазней саўгасам кіравалі Леанід Ніканаў, Уладзімір Янкевіч, Аляксей Шульга,  Сяргей Карнякоў, Генадзь Навумаў. У 2001 годзе саўгас быў перайменаваны ў камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства “Мішневічы”, у якой сёння рупіцца больш за сто чалавек.

Сельгасарганізацыя працуе  ў цеснай сувязі з сельскім выканаўчым камітэтам, адзначыла яго старшыня Галіна Зязюлька. Яна падкрэсліла, што ганарыцца сваімі землякамі, іх працай, мудрасцю, на-дзейнасцю. Галіна Уладзіміраўна вітала шчырымі словамі і падарункамі лепшых гаспадароў, юбіляраў, добрыя сем’і, якія сёлета адзначылі сярэбраныя, жамчужныя, рубінавыя вяселлі, а таксама  маладую сям’ю Фаміных, якая выхоўвае самага маленькага жыхара аг. Мішневічы – гадавалага Косціка.

Работники организаций Мишневичского сельсовета, фамилии которых занесены на Доску почёта сельсовета

Падчас свята была адкрыта Дошка гонару Мішневіцкага сельсавета.  Г. У. Зязюлька ўручыла дыпломы аб занясенні на Дошку гонару за працоўныя паказчыкі, плённую работу і шматгадовую працу мясцоваму бібліятэкару Людміле Тарасавай, бухгалтару Казьянскага лясніцтва Надзеі Паўлавай, аператарам машыннага даення КУСГП “Мішневічы” Іне Скоўпень і Наталлі Шпакавай, механізатару Віктару Пятрову, машыністу падраздзялення «Казьянскае» УП ЖКГ Пятру Шумінскаму, сацыяльнаму работніку Людміле Шакун, загадчыцы аптэкі Галіне Фядотавай.

У гэты святочны дзень сельскі клуб у Мішневічах звінеў песнямі, шчырымі словамі і віншаваннямі. У клубе былі арганізаваны выставы пра землякоў і іх творчасць: “Аб малой радзіме з любоўю” (Дом рамёстваў), “Тутэйшыя” (цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма), “Люблю цябе, мой родны край” (Мішневіцкая школа).

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №20 ад 12.03.2019 г.