Дапамажыце дзецям у прытулку!

Новости Общество

Дапамажыце дзецям у прытулку!

Паважаныя жыхары раёна! З 13 мая па 1 чэрвеня у рамках Міжнароднага дня абароны дзяцей праводзіцца раённая дабрачынная акцыя “Добрае сэрца”.
Дабрачынная акцыя арганізуецца і праводзіцца для выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка ДУА “Шумілінскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”, дзяцей з дзіцячага дома сямейнага тыпу.
Вы можаце дапамагчы канцылярскімі прыладамі, сродкамі бытавой хіміі, сродкамі гігіены і догляду дзяцей, развіваючымі гульнямі, спартыўным інвентаром.
Чакаем вас па адрасе: г.п. Шуміліна, вул. Ленінская, д. 22 (2-гі паверх), ці па адрасе: г.п. Обаль, вул. Камсамольская, д. 1 (дзіцячы сацыяльны прытулак).
Тэлефоны для даведак: 4-57-48, 5-61-33.
Будзем вельмі ўдзячныя за дапамогу!
Надрукавана ў №37 ад 14.05.2019 г.