Поспех Яна Калеснікава

Культура Новости

Поспех Яна Калеснікава

Вучань Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў Ян Калеснікаў (настаўнік А. М. Сініцкая) прыняў удзел у дыстанцыйным конкурсе з гучнай назвай “Канскі міжнародны фестываль”. Ён прадставіў на конкурс твор Аляксея Альханскага і Алены Алейнік “Бессмяротны полк”.

Журы конкурсу адзначыла музычнасць і эмацыянальнасць выканання шумілінскага юнага вакаліста, яго артыстызм, эстэтычнасць знешняга выгляду, чысціню інтанацыі, прыгажосць тэмбру і сілу голасу. Таксама была адзначана патрыятычная тэматыка абранага твору. Ян Калеснікаў удастоены звання лаўрэата 3 ступені.
Таксама журы ўзнагародзіла дыпломам настаўніцу спевака Алену Міхайлаўну Сініцкую – за паспяховае выступленне вучня: “за вялікі ўклад у поспех сусветнай культуры і мастацтва”.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2019 г.