Ікона ў дар храму

Духоўнае Новости Общество

Прадстаўнікі раённай арганізацыі “Беларускага саюза афіцэраў” на чале са старшынёй Валерыем Жандаравым перадаюць ікону Шумілінскаму благачыннаму протаіерэю Фёдару Пучынскаму.

Ікона ў дар храму

У храме  Свяціцеля Мікалая Цудатворца  ў Шуміліне 22 мая, у дзень перанясення мошчаў у горад Бары (Італія), прайшлі святочныя богаслужэнні. Пасля хроснага ходу шумілінскія прыхаджане падарылі храму ікону “Пакроў Прасвятой Багародзіцы”. Яе благачыннаму цэркваў Шумілінскай акругі Фёдару Пучынскаму ўручыў старшыня раённай арганізацыі “Беларускага саюза афіцэраў” Валерый Жандараў.
На ікону збіралі грошы ўсёй талакой: большую частку ахвяравалі актывісты раённай арганізацыі  “Беларускі саюз афіцэраў”, таксама ўдзельнічалі члены раённай ветэранскай арганізацый  і працоўныя калектывы аптэкі № 40, фотасалона, аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Шумілінскім раёне інспекцыі МПЗ па Віцебскім раёне, Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №41 ад 28.05.2019 г.