9 команд УП ЖКХ Шумилинского района приняли участие в турслёте

Актуалии Новости Спорт, туризм Экономика

Каманды   аб’яднаў   турзлёт
Прафсаюз і адміністрацыя УП ЖКГ  упэўнены, што розныя культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы, актыўны адпачынак аб’ядноўваюць калектыў. Больш таго, на турзлёце (а такі нядаўна ладзіўся ў Доміку паляўнічага ў Роўным) можна паказаць свае здольнасці ў многіх конкурсах, прарэкламаваць здаровы лад жыцця, паказаць свой спрыт па лоўлі рыбы.

Каманда транспартнага ўчастка з дырэктарам УП ЖКГ Аляксеем Шпакавым.

Да турзлёту, які быў прысвечаны 75-годдзю ўтварэння камунгаса, арганізацыйны камітэт УП ЖКГ рыхтаваўся загадзя, праграма была насычаная. Запрасілі да ўдзелу ўсе падраздзяленні прадпрыемства – у турзлёце бралі ўдзел дзевяць каманд, якія налічвалі больш за семдзесят чалавек.
«Каманды нашага калектыву спаборнічалі па валейболе, тэнісе, армрэслінгу, па стральбе з вінтоўкі, – расказала намеснік старшыні прафсаюзнай арганізацыі Таццяна Лявонава. – Цікава прайшла “паласа перашкод”, на якой трэба было прабегчы на хуткасць па бервяну, паставіць палатку, скакаць з тарзанкі. Падчас турзлёту прайшоў брэйн-рынг, прысвечаны Шуміліншчыне.
У кожнай з адзінаццаці намінацый былі вызначаны пераможцы. Па выніках усіх конкурсаў першае месца заняла каманда інжынерна-тэхнічных работнікаў, другое – каманда транспартнага ўчастка, трэцяй стала зборная каманда “Участак лесанарыхтоўкі, цэнтральнай кацельні і кацельні ТМА”. Усе пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і прэміямі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №81 ад 15.10.2019 г.