В спортивный зал – всей семьёй

Образование Спорт, туризм

Учитель физкультуры Амбросовичской детский сад-средней школы А. Н. Лосенков

У спартыўную залу – з бацькамі
Аляксандр Мікалаевіч Ласянкоў настаўнікам фізкультуры працуе звыш трыццаці год, з якіх больш чым дваццаць – у Амбросавіцкай школе. Спакойны і разважлівы, строгі і справядлівы, а галоўнае – фанатычна ўлюблёны ў спорт. Менавіта гэтыя якасці настаўніка і даспадобы вучням, якія з радасцю ідуць на ўрокі фізкультуры, у спартыўныя секцыі.
Аляксандр Мікалаевіч успамінае, што і сам з дзяцінства любіў спартыўныя гульні. Таму без ваганняў вырашыў паступаць у Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры.
Аляксандр Мікалаевіч не ставіць задачу выхоўваць спартсменаў сусветнага ўзроўню. Вядома ж, і школа невялікая, і база да прафесійнай, мякка кажучы, не дацягвае. Галоўнае – прывіць любоў да фізкультуры.
“Важна, каб для дзяцей стала нормай падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме, — перекананы А. М. Ласянкоў, — каб прыходзілі самі ў спартыўную залу і вялі сваіх бацькоў”.  І сёння ўжо нікога не здзіўляе, калі на секцыю ў школу ідуць усёй сям’ёй. І на спартыўных школьных мерапрыемствах заўсёды ёсць сем’і, якія гатовы да спартыўных баталій.
І яшчэ адзін невялікі штрых да асобы А. М. Ласянкова. Аляксандр Мікалаевіч – заўзяты балельшчык. Алімпійскія гульні, чэмпіянаты свету, футбол, хакей… Ён імкнецца не прапусціць ніводнай трансляцыі. Таму ў сям’і Ласянковых ёсць традыцыя: калі па тэлебачанні паказваюць спорт, то ўсёй сям’ёй ля тэлевізара балеюць за любімую каманду гаспадара, за нашых беларускіх спартсменаў.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №91 ад 25.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *