Уборка в полном разгаре, а агроном думает про будущий урожай

Новости Сельское хозяйство Экономика

А ў думках ужо ўраджай-2011
Жніво. У пятніцу 30 ліпеня едзем у КУСГП “Сіроцінскі. Гаспадарка абрана не выпадкова. Сіроцінцы лідзіруюць па тэмпах уборкі. На ўчарашні дзень з 1450 гектараў збожжавых тут убралі 83,8%.
Намеснік дырэктара гаспадаркі В. В. Даўгілаў расказаў, што ў гаспадарцы працуюць шэсць камбайнаў, экіпажы вопытныя, сфарміраваны з мясцовых механізатараў. Работа пачынаецца з 6 гадзін раніцы і — да 12 гадзін ночы, калі дазваляе надвор’е. А яно дазваляе практычна паўсюдна ўбіраць нават у начны час, бо расы няма. За дзень намалочваюць па 160-200 тон. Уборкі засталося на 3-4 дні. На гэтым тыдні будзе фініш.
Арганізавана спаборніцтва паміж камбайнерамі і вадзіцелямі на адвозцы. Аплата працы прадумана з улікам ўраджайнасці, складанасці ўмоў на асобных палетках, якасці ўборкі. Кожны камбайнер мае талон якасці. Наогул, якасць – адзін з галоўных фактараў аплаты працы. У лепшыя дні дзённая зарплата камбайнераў дахадзіла да 240-260 тысяч рублёў.
Дапамагаюць і гараджане – на адвозцы зерня працуе МАЗ з ДРБУ-204, трактар з адзела адукацыі, з віцебскага прадпрыемства “Галант” даслалі УАЗ – возіць абеды, расказаў Васіль Васільевіч.

Ученик Слободской школы Игорь Дроздов работает на зернотоку

Поўным ходам ідзе работа на зернесушыльным комплексе ў Слабадзе. На пляцоўцы — пшаніца, ячмень, жыта. Працуе “Амкадор” — падсоўвае прывезенае зерне да сушылкі, працуюць ачышчальныя машыны, прывозяць зерне з поля, загружаюцца машыны на Віцебск…
Загадчыца склада Т. І. Лявонава расказвае, што сёлета збожжа паступае практычна сухое, яго толькі ачышчаюць, лепшае адпраўляюць у лік дзяржзаказу. Сушыльны комплекс працуе кругласутачна. Машыністы на сушылцы вопытныя, працуюць не першы год, самі рамантавалі і рыхтавалі сушылку да работы, таму ведаюць яе да апошняга вінціка.
Галоўны аграном гаспадаркі С. П. Басаў дзеліцца думкамі аб асаблівасцях жніва: “Ураджай ніколі не даецца лёгка, але сёлета асабліва цяжка. Добра, што надвор’е дае магчымасць убраць тое, што вырасла. Але чакалі значна большага ўраджаю, бо ўкладвалі ў ураджай па-поўнаму”.
Але ж надвор’е для сялян – заўжды рашаючы фактар. Па-першае, тлумачыць спецыяліст, вельмі цяжкая была зіма для азімых культур, асабліва для рапсу, пшаніцы, трыцікале. Вясной прышлося перасяваць 130 гектараў азімага рапсу, 120 – пшаніцы і трыцікале.
Па-другое, вясной не змаглі своечасова падкарміць азімыя – тэхніка не магла зайсці на палі. Тое і з хімпраполкай. Прыйшлі да неабходнасці набыць “Расу” – агрэгат дапаможа праводзіць веснавыя падкормкі і праполкі без шкоды для раслін нават на пераўвільготненых глебах. Складанай выдалася і веснавая сяўба: у гаспадарцы было ўзнята амаль 100% зябліва, але з-за дажджоў сяўба зацягнулася.
У пачатку лета правялі падкормку яравых, другі раз падкармілі азімыя. Але зноў жа прырода даслала выпрабаванне. Анамальна высокія тэмпературы і засуха прыйшлі-ся якраз на наліў зерня. Азімыя яшчэ паспелі сфарміравацца, а ў яравых зерне проста высахла ў коласе. Патэнцыяльны ўраджай быў – кусцістасць ячменю добрая, колас доўгі, шматзёрны, а зерне дробненькае. Вось і ўраджай – укладвалі пад 30-40 цэнтнераў і больш, а вырасла ўдвая менш.
Убіраць у гаспадарцы сёлета пачалі 11 ліпеня – на 10 дзён раней мінулагодняга. Надвор’е спрыяе ўборцы. Збожжа з поля ідзе 14-16% вільготнасці, сушыць практычна не трэба. Убралі і здалі на маслазавод азімы рапс. Пшаніцу падкармілі двойчы, у выніку ёсць клейкавіна – здаюць у дзяржзаказ як харчовую, а гэта больш высокая цана. Поўнасцю засыпалі насенне азімых, працуюць над яравымі. Добра паказаў сябе ячмень “Якуб” – нават ў сёлетніх умовах даў да 30 і больш цэнтнераў з гектара.
“Дзяржзаказ – 540 тон здадзім поў-насцю, забяспечым насенны фонд на 100% нават з улікам страхавых фондаў. Фуражом таксама забяспечым. Хаця ўзроўню мінулага года не дасягнём,” – кажа галоўны аграном.
Цяпер у С. П. Басава на першым месцы клопат пра будучы ўраджай. Узнята ўжо 310 гектараў пад азімыя, уносяцца фосфарныя і калійныя ўгнаенні, ідзе сяўба азімага рапсу (а яго трэба пасеяць 420 га). Па азімых збожжавых план на сяўбу – 830 гектараў, але ў гаспадарцы вырашылі сеяць як мага больш, пакуль дазволяць аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.

Автор Сергей ЕРМОЛАЕВ.
Опубликовано в №59 от 03.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *