Витебский «Арт-парад» назвал победителей

Культура Новости

“Арт-парад” – новы віцебскі фестываль

Выдатным пачаткам года ў сваім інстаграме назваў Міжнародны фестываль-конкурс “Арт-парад у Віцебску” кіраўнік цэнтра культуры “Віцебск” і дырэкцыі “Славянскага базару” Глеб Лапіцкі. Многія ўжо высока ацанілі новы праект, які апроч конкурсу, што праходзіў у дзвюх намінацыях – “харэаграфія” і “вакал”, уключаў адукацыйную і экскурсійную праграмы.

Удзельнікі «Дарунка» радуюцца перамозе ў «Арт-парадзе».

На працягу трох конкурсных дзён моладзь з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Ізраіля, Казахстана і Узбекістана спаборнічала ва ўменні спяваць і танцаваць. Ацэньвала майстэрства юных артыстаў міжнароднае журы.

Дынмухамед Талеўбай.

Лаўрэаты I ступені ў абедзвюх намінацыях – усяго 9 калектываў і салістаў – выступілі на гала-канцэрце ў канцэртнай зале “Віцебск”, прэтэндуючы на Гран-пры, а значыць, і на права ўдзельнічаць у мерапрыемствах XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, які пройдзе летам.
У намінацыі “харэаграфія” галоўны прыз быў прысуджаны ўзорнаму ансамблю танца «Дарунак» з Барысава. Гран-пры за лепшы вакал атрымаў 12-гадовы Дынмухамед Талеўбай з Казахстана.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Апублікавана ў №3 ад 14.01. 2020 г.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *