С 19 сентября открывается охота на гусей

Новости Общество

Адкрываецца паляванне на гусей

Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе: у адпаведнасці з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з трэцяй суботы верасня па другую нядзелю снежня ў светлы час сутак дазволена паляванне на гусей белалобых, гусей-гуменнікаў, гусей шэрых, казарку канадскую – ружэйным спосабам з засады, з падыходу, з пад’езду з маламерных суднаў. Прылады палявання – гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, падрыхтаваных шротам. Паляўнічыя сабакі: усе пароды, акрамя ганчакоў і хартоў. Маламерныя судны без рухавіка або з непрацуючым рухавіком. Безружэйны спосаб – з выкарыстаннем лоўчых птушак.
Раман Федарэнка,
начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Апублікавана ў №72 ад 15.09.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *