17 красавіка – рэспубліканскі суботнік

Главное Общество

17 красавіка – рэспубліканскі суботнік

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 17 красавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

«У гэтым годзе ў ходзе суботніка плануецца выканаць работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны», – гаворыцца ў паведамленні.
У прэс-службе адзначылі, што 50 працэнтаў заробленых у гэты дзень грашовых сродкаў плануецца накіраваць Міністэрству аховы здароўя на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, у тым ліку на закупку абсталявання для аказання планавай і экстраннай медыцынскай дапамогі насельніцтву і частковае фінансаванне закупак вакцыны ад COVID-19 для забеспячэння даступнасці вакцынацыі для насельніцтва.
Астатнія 50 працэнтаў заробленых на суботніку грашовых сродкаў застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Іх плануецца накіраваць на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
БЕЛТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *