Встречи рабочих групп райисполкома с населением прошли в Мишневичском сельсовета

Общество

На двары спёка, а думкі пра зімовыя клопаты

Нягледзячы на спякотнае надвор’е, якое прыпала на 15-16 жніўня – дні работы з насельніцтвам у Мішневіцкім  з насельніцтвам у Мішневіцкім сельсавеце, вяскоўцаў хвалявала зімовае пытанне – у якім стане будуць дарогі, як іх  у якім стане будуць дарогі, як іх будуць чысціць, ці праедзе да далёкай вёскі аўтобус, аўталаўка, пошта, а цяпер і мабільны ФАП. пошта, а цяпер і мабільны ФАП.

Сапраўды, дарогі на Казьяншчыне ў асноўным лясныя, дарожнікі не паспяваюць змагацца з парасткамі дрэў і хмызняку, якія ўшчыльную наблізіліся да дарожнага палатна і месцамі ўтвараюць своеасаблівы зялёны тунэль.

Зімой пад цяжарам снегу дрэвы кладуц-ца ўпоперак дарогі і перашкаджаюць пра-езду аўтатранспарту. Начальнік ДРБУ № 204 Уладзімір Раманаў тлумачыў мясцовым жыхарам, што яны могуць зрабіць двайную карысць: дарогу ачысціць і дровы бясплатна нарыхтаваць – трэба звярнуцца ў ДРБУ і заключыць дагавор на нарыхтоўку дроў у прыдарожнай паласе. Дарэчы, некаторыя ўжо карыстаюцца такой магчымасцю і месцамі на дарозе Сураўні-Роўнае трапляліся расчышчаныя ўчасткі.

Рабочыя групы на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам і намеснікам старшыні райвыканкама Ірынай Шалахавай, у якую ўваходзілі кіраўнікі і прадстаўнікі раённых службаў расказвалі на сельскіх сходах пра сітуацыю ў раёне, пра арганізацыю ўборкі зерневых на прыватных участках, бралі на заметку актуальныя праблемы, нагадвалі пра неабходнасць падрыхтоўкі печак да зімы, пра асабістую бяспеку ад тэлефонных ці заезджых махляроў, пра абкошванне сядзіб і іншае.

Што тычыцца ўборкі збожжавых, то КУСГП «Сіроцінскі» сёлета ўбярэ ўсе прыватныя ўчасткі, але на будучае кіраўнік райсавета прасіў вяскоўцаў падумаць над тым, каб адмовіцца ад сяўбы зерневых, бо гнаць камбайн 20-30 кіламетраў, каб змалаціць 2-3 участкі па 10-15 сотак будзе дорага каштаваць. Магчыма зерне танней купіць. Напрыклад, КУП БАН прапануе пшаніцу па 30 рублёў за мяшок. А для захавання севазвароту можна сеяць зерневыя ці рапс, рэдзьку алейную, гарчыцу як сідэраты і заворваць зялёную масу на ўгнаенне.

У Глушыцы, Сураўнях многія вяскоўцы цікавіліся магчымасцю падключэння электраацяплення. Але ў большасці вёсак магчымасці старых электрасетак вычарпаны, патрабуецца іх рэканструкцыя.

Яшчэ адно пытанне – знос аварыйных дрэў. Пасаджаныя каля дамоў ліпы, дубы, клёны вымахалі ў велізарныя дрэвы, састарэлі, у моцныя вятры на дарогу, дахі і двары з іх падаюць сухія галіны, ды і самі яны пагражаюць рухнуць. Як расказала старшыня Мішневіцкага сельвыканкама Галіна Зязюлька, у сельсавеце вядзецца даволі актыўная работа ў гэ-тым кірунку, але абмежаваныя сродкі на дадзеныя мэты не дазваляюць выканаць усе заяўкі. Вось і сёлета сродкі ўжо за-кончыліся, а ў чарзе на выдаленне аварыйных дрэў некалькі чалавек з розных вёсак, прыходзіцца шукаць розныя варыянты, каб выканаць усе заяўкі.

Мікалай Будневіч прапаноўваў вяскоўцам праявіць больш ініцыятывы. Часам, каб спілаваць галіну, якая навісла над хатай, дастаткова лесвіцы і ручной нажоўкі. Сталым жыхарам вёсак можна папрасіць сваіх дзяцей-гараджан, маладзейшых суседзяў ці звярнуцца ў лясніцтва, да прыватнікаў, якія аказваюць такія паслугі.

Таксама ўзнімаліся пытанні прывядзення ў парадак дарог Сураўні-Казья-ны-Роўнае, Роўнае-Старыновічы-Мішневічы, праезду па вёсках Жданоўка, Валатоўкі і інш, абкос прыдарожных палос да некаторых населеных пунктаў.

УП ЖКГ адрасаваны пытанні па рамонце балконаў дома №1 і дарожнага палатна на вул. Цэнтральнай у в. Сураўні, вывазу смецця з могілак в. Казьяны, агароджванні могілак у в. Заобаль, выдаленні аварыйнага дрэва на могілках в. Выдрыца.

Энергетыкам неабходна ўстанаві-ць ліхтар каля прыпынку аўталаўкі, по-шты і ФАПа ў в. Роўнае. На работу тэ-лефоннай сувязі скардзіліся ў вёсках Валатоўкі і Красамай. Трэба пракантраляваць аўталаўку (якасць прадуктаў, прадстаўленне зніжкі), магазін у в. Сураўні (цэны на накрыўкі і якасць цукру, магчымасць зняцця наяўных грошай).

Усе пытанні, сабраныя групамі падчас дня работы з насельніцтвам, абагульнены, накіраваны для рашэння ў адпаведныя службы ці арганізацыі і ўзяты на кантроль.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *