В профсоюзах началась отчётно-выборная кампания. Профсоюзное собрание прошло в Центре по обеспечению деятельности бюджетных организаций Шумилинского района

Новости Общество

Сацыяльнае партнёрства – на вышыні

У цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый прайшоў прафсаюзны справаздачна-выбарны сход, на якім прысутнічала старшыня Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Алена Няфёдава.

Старшыня прафкама Людміла Адаменка расказала пра абарону правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў працаўнікоў, нагадала пра змяненні і дапаўненні, якія былі ўнесены ў калектыўны дагавор на працягу трох гадоў (дадатковыя дні да водпуску, кантрактная форма найму і інш.), агучыла мерапрыемствы, якія былі праведзены па аздараўленні і ахове працы. Асаблівую ўвагу звярнула на тое, што для маладых спецыялістаў прадугледжана надбаўка ў памеры 10% ад акладу, не застаюцца па-за ўвагай сем’і, якія стварылі сям’ю ці нарадзілі дзяцей – у калектыўным дагаворы замацаваны гаран-тыі на аказанне матэрыяльнай дапамогі.

У прыярытэце прафсаюзнай арганізацыі было і застаецца здароўе работнікаў. І ў гэтым плане працуюць сумесна – кіраўніцтва, прафсаюз, інжынер па ахове працы, грамадскія інспектары, падкрэсліла кіраўнік цэнтра Ларыса Маладзечкіна.

На сходзе старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі адзінагалосна была абрана Людміла Адаменка.

Словы падзякі прафсаюзнаму камітэту за добрую работу выказалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Хамаганава і старшыня раённай арганізацыі работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Таццяна Шчарбакова.

Алена Няфёдава адзначыла, што сацыяльнае партнёрства ў цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый арганізавана на вышыні. Яна падзякавала кіраўніцтву і прафсаюзнай арганізацыі за добрую арганізацыю і правядзенне справаздачнавыбарнага сходу і ўручыла Ганаровыя граматы Ларысе Маладзечкінай і Людміле Адаменка.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *