Красавіцкія клопаты абальчан
Красавіцкімі марозам і ветрам, асляпляючым сонцам і пралескамі сустрэла Обальшчына 9 красавіка рабочую групу, у склад якой ўвайшлі прадстаўнікі раённай улады, РАНС, УП ЖКГ, РЭС, Обальскага сельвыканкама. Групу ўзначаліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.
На шляху групы – г. п. Обаль, вёскі Гаравыя, Захарава, Масцішча, Грудзінава, Талкачова-1, Тупічына, Купніно, Беркавічы.
Прыемна адзначыць, што многія вяскоўцы ўзяліся за навядзенне парадку. У Беркавічах на вуліцы Рачной людзі праявілі ініцыятыву наконт рамонту дарогі – пракапалі ўздоўж канаўкі, каб сцякала вада, а цяпер просяць дапамагчы з падсыпкай. У Гаравых падзякавалі за новую станцыю абезжалезвання, дзякуючы якой вада цяпер празрыстая і смачная. Разам з тым звярнуліся да спецыялістаў УП ЖКГ з просьбай адрамантаваць дах на адным з двухпавярховых дамоў па вуліцы Цэнтральнай.
У Захараве людзей хвалявала пытанне пад’езду да могілак. Старшыня сельвыканкама Сяргей Мураўёў абяцаў, што пытанне будзе вырашана ў бліжэйшы час.
– А ў нас усё добра: пенсію даюць своечасова, у обальскіх магазінах тавары на любы густ, – зазначылі жыхаркі в. Масцішча. – Хочам унесці свой уклад у Год добраўпарадкавання і пасадзіць у вёсцы сосны. Просім хіба што дапамагчы з саджанцамі.
У Талкачове-1дзякавалі работнікам мабільнага ФАПа, якія і кардыяграму на месцы робяць, і аналізы крыві бяруць. Разам з тым вяскоўцы мелі просьбу адрамантаваць у праблемным месцы дарогу.
У Обалі народ сабраўся не столькі, каб паскардзіцца, колькі пагаварыць пра жыццё. Розны народ жыве ў шматпавярховых дамах – адны прыкармілі катоў, ад якіх нямала праблем і бруду, другія раскідваюць смецце… І па агучаных праблемных пытаннях многае зроблена і робіцца. Заяўка па высечцы старых таполяў па вуліцы Зяньковай выконвалася падчас нашага прыезду, па вуліцы Даўмана будзе ўстаноўлена лавачка, разбіраюцца наконт іржавай гарачай вады ў доме № 21 па вуліцы Вышалескага, па вуліцы Фабрычнай зрэжуць куст старой ружы.
Жыхароў усіх населеных пунктаў да бяспечных паводзінаў падчас развядзення вогнішчаў, да невыпальвання сухой травы заклікаў інспектар РАНС Вадзім Півавараў. Цяпер жыхары Мікалай Будневіч занатоўвае прапановы жыхароў в. Гаравыя Обальскага сельсавета ў курсе, што за палы пагражае штраф да 30 БВ.
Усе пытанні, узнятыя ў гэты дзень, будуць абагульнены і перададзены для разгляду і выканання адказным службам.
Ларыса ЗАЙЦАВА






