Как изменится движение автобусов на праздники

Новости Общество

Як будуць курсіраваць аўтобусы на святы

У сувязі з выхаднымі і святочнымі днямі ўнесены змяненні ў некаторыя прыгарадныя рэйсы з аўтастанцыі Шуміліна, паведаміў начальнік Шумілінскай аўтастанцыі філіяла «Аўтобусны парк № 2 г. Полацка» ААТ «Віцебскаблаўтатранс»Вячаслаў БАГДАНАЎ.

 Гарадскія маршруты ў красавіку.
26 красавіка рэйсы будуць выконвацца па раскладзе суботы з дадатковымі рэйсамі ў 7.30 і 17.20 ад прыпынку «Чыгуначны вакзал». 27, 28, 29 красавіка гарадскі маршрут аўтобуса адмяняецца.

На Радаўніцу, 29 красавіка, будуць курсіраваць дадатковыя рэйсы па маршрутах Шуміліна-Бешанковічы з адпраўленнем з Шуміліна ў 7.00 і 15.00 і Шуміліна-Дубраўскія з адпраўленнем у 7.00 і 14.05 (замест рэйсу Шуміліна-Башні з адпраўленнем у 7.00 і 14.30).

 Майскія святы.
1 мая прыгарадныя аўтобусы будуць курсіраваць па раёне па раскладзе чацвярга, з 9 па 11 мая – па раскладзе згодна з днямі тыдня. 1 і 9 мая адмяняюцца рэйсы па гарадскім маршруце.

Ларыса КІСЯЛЁВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *