Женская сила. Настоящий подвиг мирного времени

2026 - Год белорусской женщины Главное Здоровые города и посёлки Здоровье Новости Общество

Жаночая сіла. Сапраўдны подзвіг мірнага часу

У Міністэрстве аховы здароўя адбылося ўзнагароджанне прадстаўнікоў службы хуткай медыцынскай дапамогі, якія выконвалі свой абавязак падчас цыклона «Улі». Міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў асабіста ўзнагародзіў 14 медыцынскіх работнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі за добрасумленную і высокапрафесійную працу ў складаных метэаралагічных умовах. Сярод іх – і нашы зямлячкі.

Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя ўзнагароджана Марыя Бурлакова, фельчар выязной брыгады хуткай меддапамогі. Падзяка міністра аховы здароўя аб’яўлена медыцынскай сястры брыгады Наталлі Томашавай. Цыклон «Фрэнсіс-Улі» пакінуў пасля сябе не толькі ўспаміны пра сапраўдную зіму, але і навучыў жыць і працаваць у экстрэмальных абставінах. Пакуль іншыя службы змагаліся са снегам, расчышчаючы дарогі, хуткая медыцынская дапамога спяшалася ратаваць жыцці людзей, нягледзячы ні на што. Куды ў мароз, завею і гурбы не магла дабрацца машына «хуткай», шумілінскія медыкі ішлі пешшу. Так, адзін экстранны выклік са скаргай на сутаргі паступіў з вёскі Панамары Мішневіцкага сельсавета. «Прайсці было нерэальна, на дарозе нават не было відаць слядоў ад машын. Невялікая сцяжынка вяла нас у патрэбны пункт прызначэння. Мы ўзялі чамаданы і пайшлі, іншага выйсця проста не было», — успамінае Марыя Бурлакова. Напэўна, гэты выклік маладая фельчар не забудзе ніколі. Ад сваіх калег з іншых гарадоў і абласцей Беларусі падчас урачыстага мерапрыемства Марыя і Наталля даведаліся, як іншым брыгадам падчас цыклона даводзілася ратаваць людзей ад інфаркту, насіць ляжачых цяжкахворых да машын.

Падчас цырымоніі ўзнагароджання Аляксандр Хаджаеў расказаў, што, даведаўшыся пра гісторыі брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, яму захацелася пазнаёміцца з імі асабіста. Кіраўнік ведамства адзначыў, што пра такіх герояў пішуць у кнігах, а на самай справе яны жывуць сярод нас: «Медработнікі пакідалі машыны і спяшаліся з цяжкімі кладкамі да пацыентаў. Гэта сапраўдны подзвіг мірнага часу, гэта прыклад адвагі і адданасці прафесіі».

Для шумілінскай брыгады хуткай медыцынскай дапамогі быць запрошанымі на мерапрыемства рэспубліканскага маштабу было нечакана, прыемна і хвалююча. Медыкі падзялілася з карэспандэнтам «Герой працы», што атрымаць такую ўзнагароду і падзяку з рук самога міністра аховы здароўя – гэта высокая ацэнка іх працы.

І нам, шумілінцам, не менш каштоўнаі важнаведаць, што сярод нас жывуць і працуюць такія добрыя, адказныя і бясстрашныя медработнікі, якім можна даверыць уласнае жыццё.

Дар’я ЧАПУРНОВА. Ёсць фота



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *