Што пагражае за вырошчванне маку? На тэрыторыі раёна працягваецца спецпраграма “Мак”, накіраваная на знішчэнне наркатычнай сыравіны расліннага паходжання. А што пагражае за яе вырошчванне? На пытанне адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Юрый Сільвестраў: – Сяўба і вырошчванне наркаўтрымліваючых раслін і грыбоў, а таксама выраб з іх наркатычных сродкаў забаронены. За гэта пагражае штраф у памеры да 2 базавых велічынь. За гэтыя ж дзеянні, звязаныя са збытам наркатычнай сыравіны, пагражае крымінальная адказнасць. Максімальнае пакаранне – абмежаванне волі ад трох да пяці гадоў або пазбаўленне волі ад трох да васьмі гадоў са штрафам ці без яго. Да слова. Супрацоўнікі РАУС сёлета выявілі 9 фактаў вырошчвання маку, парушальнікам закона ўручаны пісьмовыя папярэджанні. Ва ўсіх выпадках мак знішчаны. У краіне […]
Продолжить чтение