1830 заявлений за 9 месяцев подали в районную службу «одно окно»
1830 заяў за 9 месяцаў было пададзена ў раённую службу «адно акно», расказала галоўны спецыяліст сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Таццяна Пясецкая. 213 зваротаў тычылася зямельных праваадносін. Пецярым заяўнікам было адмоўлена ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры. 21 заява адазвана. Спецыялісты службы падалі 1572 запыты аб запатрабаванні звестак і дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.
Продолжить чтение