1 октября — День пожилых людей

Паважаныя ветэраны Шуміліншчыны! Сардэчна віншуем вас з днём пажылых людзей – святам мудрасці і дабрыні! За плячыма старэйшага, умудронага жыццём пакалення, шмат вялікіх спраў: перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, самаадданая праца дзеля будучыні дзяцей і ўнукаў, дзеля любімай краіны. Мы бязмерна ўдзячны вам за нязгасны аптымізм, за шматгадовую самаадданую працу на карысць нашага раёна, за […]

Продолжить чтение

При этом она ни на что не претендовала, она просто записывала воспоминания, собирала фотографии и издала за свои деньги альбом

Хоча і дорыць радасць іншым…. Людзей хуткіх, актыўных, кантактных, аптымістычных успрымаюць па-рознаму.  Але, упэўнена, большасць ля іх сагравае  душу. Жыццё здаецца значна лепшым побач з такімі людзьмі, як старшыня ветэранскай арганізацыі медыцынскіх работнікаў раёна Любоў Міхайлаўна Дземянёва. Гэтую добразычлівую, з сонечнай усмешкай жанчыну запомніў кожны, хто хаця б аднойчы сутыкаўся з ёй у раённай паліклініцы. […]

Продолжить чтение

3 октября — День учителя

Паважаныя настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы! Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з прафесійным святам – Днём настаўніка! Настаўнікаў Шуміліншчыны вылучаюць высокі прафесіяналізм, творчая актыўнасць, працалюбства. Вы годна выконваеце ўскладзеную на вас місію – несці дзецям святло ведаў, пастаўленыя дзяржавай задачы па ўмацаванню ў грамадстве духоўнасці, фарміраванню грамадзянства і патрыятызму. Асаблівую павагу […]

Продолжить чтение

Праздник главной професии – День учителя

Настаўніцтва не мае межаў Сапраўднае настаўніцтва – катэгорыя, што не ведае ні ўзроставых, ні часавых межаў. Некалі ўзяўшы на сябе абавязкі дырэктара школы, Марыя Антонаўна Зайцава ўжо даўно заслужыла законны адпачынак, але і сёння жыве праблемамі і радасцямі роднай, Слабадской школы (тым больш, што сядзіба яе размешчана непадалёк, і былая настаўніца можа ўвачавідкі назіраць за […]

Продолжить чтение

Строится самая настоящая молочная фабрика

400 + 400 Другая лінія малочна-таварнай фермы ў “Баравінцы” рыхтуецца да наваселля. Асноўныя работы выканаў генеральны падрадчык УП “СаюзІнвестБуд”. Да маштабных работ далучыліся і добраахвотныя памочнікі з арганізацый і прадпрыемстваў раёна. На мінулым тыдні на падмогу паспяшаліся і работнікі рэдакцыі. Як адзначыў прараб будаўніцтва С. У. Глазістаў, роля такіх памочнікаў вялікая, бо, як на любым […]

Продолжить чтение

Спорт-дайджэст

Валейбол У Верхнядзвінску прайшоў міждзяржаўны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на прызы Верхнядзвінскага аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму, прысвечаны памяці В. Гагалінскага. За перамогу змагаліся каманды з Верхнядзвінска, Віцебска, Шуміліна, Бешанковіч і Міёр. За каманду нашага раёна выступалі як добра вядомыя валейбалісткі (Рыта Бяззубенка, Людміла Харкавец, Святлана Бельчыкава, Валянціна Бараноўская, Алеся Лапіч і […]

Продолжить чтение

Шумилинцы вернулись с “Дожинок” с призами

Вярнуліся з трактарам З рэспубліканскіх «Дажынак» шумілінцы вярнуліся не з пустымі рукамі.  Светласельскаму сельскаму Савету (старшыня В. В. Шчарбакоў) падарылі трактар МТЗ-892. А механізатар ААТ «Лаўжанскае» М. Л. Шуміла за высокія паказчыкі па нарыхтоўцы кармоў атрымаў газавую пліту. Опубликовано в №75 от 28.09.2010.

Продолжить чтение

На сессии районного Совета депутатов – вопросы благоустройства и порядка на земле

Псіхалогія не ўтрыманца — гаспадара Прыгожы і дагледжаны падворак, кветнікі, газоны, з густам, пад узровень абрэзаныя кусты, малыя архітэктурныя формы — гэта і многае іншае паціху, але настойліва ўваходзіць у наша паўсядзённае жыццё. Замест шэрасці, нядбайства і неахайнасці. Менавіта з такой думкі і пачала сваё выступленне на сесіі старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава […]

Продолжить чтение

Создана районная комиссия по выборам Президента Рэспублики Беларусь

Аб утварэнні раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Пастанова прэзідыума Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў і Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта № 11/609 ад 27 верасня 2010 года Згодна з артыкулам 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, разгледзеўшы пададзеныя працоўнымі калектывамі, грамадскімі аб’яднаннямі, партыямі пратаколы пасяджэнняў, сходаў, заявы грамадзян аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад Шумілінскай раённай камісіі […]

Продолжить чтение

Прошёл районный конкурс механизаторов

Лепшыя трактарысты ў «Райаграсэрвісе» і «Сіроцінскім» У гэтым годзе конкурс механізатараў сабраў не толькі моладзь, але і вопытных  трактарыстаў. У СВК “Баравінка” (тут адбыўся конкурс) прыехалі механізатары з “Прыазёрнага”, “Сіроцінскага”, “Лаўжанскага” і “Райаграсэрвісу”.  Усяго ў конкурсе бралі ўдзел восем чалавек (мякка кажучы, слаба для раённага конкурсу), чацвёра з іх – маладыя. Механізатары з “Баравінкі” прыбылі […]

Продолжить чтение

Люди, события, судьбы – история одной фотографии

Засталася ва ўспамінах… Са смугі далёкіх гадоў глядзіць са здымка маладая дзяўчына з засяроджаным тварам. Сумна мне, што яе даўно няма сярод нас. Націснуў фатограф на кнопку, “выскачыла птушачка” і — спыніла імгненне. Сучасныя дзяўчаткі, каму паказвала гэты зжаўцелы здымак, захоплена гаварылі: ”Гэта ж трэба — туфлі і цяпер такія ў модзе! І сукенка — […]

Продолжить чтение

третья спартакиада трудных подростков прошла в райцентре

Падлеткі на пад’ём лёгкія На мінулым тыдні спартакіяда ў трэці раз сабрала цяжкіх падлеткаў на спаборніцтвы. Спартыўны фэст прайшоў на гарадскім стадыёне ў Шуміліне. За перамогу змагаліся 12 каманд. На адкрыцці спартыўнага мерапрыемства намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Л. А. Грузневіч і старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх А. У. Пушкароў адзначылі […]

Продолжить чтение

Борьба – женское дело. Первые успехи юных спортсменок

На барцоўскім дыване – дзяўчаты з Обалі У раёне даўно прывыклі да перамог хлопцаў на розных турнірах па грэка-рымскай барацьбе. Выхаванцы Пятра Ганушчанкі неаднаразова станавіліся пераможцамі самых прэстыжных міжнародных турніраў. А вось апошнім часам акрамя «класікаў» усё больш і больш гучна пачалі пра сябе заяўляць дзяўчаты, якія выступаюць у вольнай барацьбе. Другі год займаецца вольнай […]

Продолжить чтение

Крымінал. Здарэнні

Згубіліся Пенсіянер з Полькавіч разам з сямігадовай унучкай адправіўся ў лес па грыбы. Дзень хіліўся к вечару, а грыбнікі не вярталіся. Родныя забілі трывогу, патэлефанавалі ў міліцыю. Быў арганізаваны пошук. Супрацоўнікі РАУС знайшлі дзядулю з унучкай, правялі дадому. Снарад Апошнім часам даволі частымі знаходкамі на палетках нашага раёна з’яўляюцца выбуховыя рэчывы часоў Вялікай Айчыннай вайны. […]

Продолжить чтение

Прокуратура Шумилинского района: анализ состояния борьбы с преступностью в текущем году

Супраць рэцыдыву Пракуратурай раёна прааналізавана становішча, якое складваецца са злачыннасцю ў раёне ў гэтым годзе. Высветлена, што за 8 месяцаў учынена 203 злачынствы – амаль на 9% больш, чым летась Асаблівую заклапочанасць выклікае значны рост рэцыдыўнай злачыннасці (сёлета 59 злачынстваў, летась было 27. Не мелі пастаяннай працы 22 правапарушальнікі, 10 былі ў стане алкагольнага ап’янення). […]

Продолжить чтение