ТЦСОН Шумилинского района заботится о безопасности пожилых одиноких людей и многодетных семей

Главное Новости Общество


Клопат, які грэе

Клопат пра старэйшае пакаленне і людзей з абмежаванымі магчымасцямі – адзін з галоўных прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы. У нашым раёне гэты накірунак набыў новы маштаб дзякуючы Дзяржаўнай праграме «Грамадства роўных магчымасцей», якую паспяхова рэалізуе ТЦСАН.


Работа па абароне ўразлівых катэгорый грамадзян вядзецца сістэмна. Падчас правядзення аглядавых камісій спецыялісты ТЦСАН сумесна з прадстаўнікамі РАНС і РЭС праводзяць камісійнае абследаванне домаўладанняў і вызначаюць, каму ў першую чаргу неабходна дапамога: рамонт пячнога ацяплення, электраправодкі ці ўстаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Дзяржава аказвае гэтаму праекту важкую фінансавую падтрымку. Сёлета на выкананне рамонтных работ з раённага бюджэту выдзелена 7350 рублёў. Сродкі дазваляюць аператыўна вырашаць праблемы, якія сталым людзям часта не пад сілу ні фінансава, ні фізічна.

У межах праекта адрамантаваны дзве печкі, расказала юрысконсульт ТЦСАН Алена Бабічава. Надзейнае ацяпленне да зімовых халадоў атрымалі Надзея Марчанка з аграгарадка Башні і Людміла Прыгун з вёскі Мікалаева. Таксама адрамантавана электраправодка ў доме адзінокага жыхара з вёскі Зямцы Васіля Матузава. Замену электраправодкі аператыўна правялі спецыялісты прыватнага прадпрыемства. На рэшту грошай, якая засталася пасля рамонту печак і праводкі, цэнтр закупляе АПА, якія ўстановяць у дамах пажылых грамадзян.

Бяспека дзяцей – у прыярытэце. Клопат пра падрастаючае пакаленне, падтрымка бацькоўства і стварэнне бяспечных умоў для выхавання дзяцей – ключавыя прыярытэты, які рэалізуюцца ў раёне па Дзяржаўнай праграме «Развіццё дэмаграфічнага патэнцыялу» на 2026-2030 гады. Адзін з важных накірункаў – абсталяванне дамоў мнагадзетных сем’яў сістэмамі пажарнай бяспекі. Для рэалізацыі праекта з раённага бюджэту выдзелена 3200 рублёў, расказалі спецыялісты ТЦСАН. Грошы накіраваны на набыццё і мантаж спецыяльных сігнальна-гукавых установак, якія ў выпадку задымлення падае гукавы сігнал на вуліцу. У першым квартале ўстаноўкі з’явіліся ў дамах шасці сямей, нядаўна бяспечны статус набылі яшчэ 13 дамоў. Закуплены 32 АПА, якія будуць устаноўлены ў дамах мнагадзетных сем’яў. Як адзначыла дырэктар ТЦСАН Таццяна Донюш, сродкі, выдзеленыя ў рамках дзяржпраграм, будуць асвоены поўнасцю.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *