
«Кубак Мацушымы» прынес нашым каратыстам золата і срэбра

У Брэсце прайшоў штогадовы рэспубліканскі турнір па каратэ Кіёкусінкай «Кубак Мацушымы». У спаборніцтвах прынялі ўдзел спартсмены з Мінска, Баранавічаў, Бярозы, Віцебска і Шуміліна.
Нашу каманду на турніры прадстаўлялі двое ўдзельнікаў. Па выніках спаборніцтваў Сафія Сцяпанава заняла першае месца, а Харытон Сталяроў стаў срэбраным прызёрам.
Спартсменаў трэніруе Аляксей Сталяроў.
