Шумилинские спортсмены привезли 30 медалей с чемпионата Минска по вовинам вьет во дао

Главное Молодёжь Новости Образование Общество Спорт, туризм


Шумілінцы – на вышыні

У сталіцы прайшоў чэмпіянат горада Мінска па вавінам вьет во дао. У складзе зборнай каманды выступілі і прадстаўнікі Шумілінскага раёна. Нашы спартсмены паказалі высокі ўзровень майстэрства і вярнуліся дадому з багатым уловам узнагарод.


Па выніках турніру скарбонка дасягненняў шумілінцаў папоўнілася 30 медалямі рознай вартасці: Кірыл Смірноў – залаты і бронзавы медалі, Аляксандр Канагатаў – залаты медаль, Глеб Лашкоў – залаты, два срэбраныя і два бронзавыя медалі, Кірыл Круглікаў – два залатыя і два срэбраныя медалі, Іван Даніловіч – залаты медаль, Марыя Яскевіч – залаты і два срэбраныя медалі, Ксенія Лясняк – залаты і бронзавы медалі, Максім Маскалькоў – два срэбраныя і бронзавы медалі, Ганна Асяпёнак – залаты, срэбраны і бронзавы медалі, Арцём Смірноў – бронзавы медаль, Цімур Цімошчанка – срэбраны і два бронзавыя медалі, Мілана Вергунова – сярэбраны і бронзавы медалі.

Падрыхтавала спартсменаў трэнер Святлана Бараноўская, чый прафесіяналізм і штодзённая праца сталі асновай для такіх высокіх вынікаў.

У агульнакамандным заліку зборная Шумілінскага раёна заняла трэцяе месца.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *