Молодёжный фестиваль-выставка «Пасхальный кулич» прошёл в Шумилино

Молодёжь Новости

Велікодны куліч
30 красавіка ў ГДК адбыўся маладзёжны фестываль-выстава “Велікодны куліч”, у межах якога прайшлі конкурсы кулічоў, велікодных кампазіцый, малюнкаў і фотаматэрыялаў, прысвечаных Вялікадню.
Мерапрыемства было арганізавана райкамам БРСМ пры падтрымцы аддзела па справах моладзі райвыканкама. Выставу наведалі вучні школ і ўсе жадаючыя.  Работы пераможцаў конкурсу прымуць удзел у рэспубліканскім яго этапе.
Перад вучнямі, якія наведвалі выставу, выступаў дырэктар праваслаўнага духоўнага цэнтра Вячаслаў Ільін. Гаварыў пра свята Вялікадня, яго традыцыі.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *