Третий раз под Новый год Шумилинскую районную гимназию приглашает МТЗ

Актуалии Новости Образование

Шчодрыя падарункі МТЗ
Ужо трэці год запар Новы год вучні Шумілінскай раённай гімназіі святкуюць на Мінскім трактарным заводзе. Мінчане адпраўляюць у далёкую шумілінскую вёсачку свой лепшы аўтобус, які  вязе дзяцей у сталіцу, каб падарыць ім напярэдадні свята ні з чым не параўнальнае адчуванне цуда.
А пачыналася ўсё тры гады таму, калі дырэктар гімназіі Ларыса Маладзечкіна як дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу ўзяла ды і напісала ліст генеральнаму дырэктару ААТ “Мінскі трактарны завод” Фёдару Дамаценку, таксама дэлегату сходу, з просьбай вы-дзеліць гімназіі трактар. Яна пры-зналася, што і сама не верыла, што з гэтай задумы нешта атрымаецца, а тым больш завяжацца такое моцнае сяброўства. А яны і трактар падарылі, і мульціборд на наступны год, і самі ў госці прыязджалі.
А сёлета гімназісты амаль не сумняваліся ў тым, што зноў пад Новы год пабываюць у сталіцы. Аўтобус, вядома, усіх вучняў не ўмесціць. Таму выбіраюць лепшых з лепшых.
– За апошнія пяць месцаў наладзілі спаборніцтвы па зборы макулатуры, – расказвае намеснік дырэктара гімназіі Вера Якубёнак. – Больш за 700 кілаграмаў такім чынам удалося сабраць. Адна дзяўчынка здала ажно 220 кг.
Як самых дарагіх гасцей сустракалі шумілінскіх гімназістаў на адным з буйнейшых заводаў краіны…
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Фота Веры ЯКУБЁНАК.
Надрукавана ў №5 ад 15.01.2019 г.