Установлено имя солдата, погибшего при разминировании района в 1947 году.

Край шумілінскі

Як тваё імя, салдат?
На мінулым тыдні на могілках у вёсцы Старыновічы салдаты 1-й рэкагнасціровачнай пошукавай групы 52-га асобнага спецыяльнага пошукавага батальёна вялі раскопкі пахавання пасляваеннага часу. Яны дасталі астанкі васьмі чалавек, ваеннае абмундзіраванне, гвар-дзейскі знак і знак выдатнага сапёра. Таксама раскапалі магілу Р. Я. Шымана, які загінуў пры размініраванні пасля вайны.
Як расказваюць мясцовыя жыхары, у чэрвені 1947 года пры размініраванні загінуў Рыгор Шыман. Яго пахавалі, устанавілі драўляны памятны знак (захаваўся да сённяшніх дзён). А праз некалькі дзён восем сапёраў, што селі адпачыць, падарваліся на міне. Дакументаў не знайшлі, а мо нейкім чынам яны зніклі, і салдат пахавалі без імён у брацкай магілцы. З таго часу мясцовыя жыхары і даглядалі месцы пахаванняў.
“Наўрад ці мы адкрылі імёны ўсіх пахаваных салдат у Старыновічах, – расказвае ваенны камісар раёна А. Г. Чарняўскі, – па архівах вядома, што дзесьці тут загінуў гвардыі малодшы сяржант Яцэнка. Пры раскопках былі знойдзены сяржанцкія пагоны, магчыма, гэта даказвае, што мы знайшлі месца пахавання Яцэнкі. А вось наконт імён астатніх пакуль што больш пытанняў, чым адказаў”.
Перапахаванне салдат плануецца зрабіць ва ўрачыстай атмасферы ў дзень вызвалення Мішневіч ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Опубликовано в №82 от 22.10.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *