23 января на храме Онуфрия Великого в г.п. Оболь установлены купола

Актуалии Новости

Храм – пад купаламі!
Учора, 23 студзеня, для прыхаджан Обалі адбылася знамянальная падзея – на храм прападобнага Ануфрыя Вялікага ўладкавалі галоўны купал.
“Гэта сведчанне таго, што будаўніцтва храма завяршаецца, – расказаў настаяцель царквы іерэй Уладзімір. – Купал выраблены на прыватнай наваполацкай фірме з нітрыдтытану.  Мы вельмі ўдзячны дырэктару фірмы Юрыю Жыркевічу за такую неацэнную дапамогу. Такі вялікі купал памерам 6,5 на 6,5 метраў і крыж вышынёю 3,5 метра работнікі фірмы вырабілі ўпершыню”.
Перад прыхаджанамі выступіў благачынны цэркваў Шумілінскага акругі Фёдар Пучынскі: “Браты і сёстры! Віншую вас са святам! Няхай  вялікі купал, асвечаны святой вадой, прынясе ўсім вам здароўе і дабрабыт.  Заклікаю вас да веры ў Бога, да цярпімасці і міласэрнасці. Няхай Гасподзь дапаможа вам і абароніць на нялёгкіх жыццёвых дарогах”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукаваныя ў №6 ад 24.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *