5 мая — День печати

Официально

Паважаныя ветэраны працы, журналісты, работнікі рэдакцыі раённай газеты «Герой працы»!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з прафесійным святам – Днём друку!

У цэнтры ўвагі раённай газеты заўсёды быў і застаецца чалавек, з яго марамі і клопатамі, працоўнымі і творчымі дасягненнямі, адкрыццямі і духоўнымі імкненнямі. З нумара ў нумар вы звяртаецеся да невычэрпнай тэмы жыццёвага шляху і лёсу чалавека, які сваёй стваральнай працай у прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, іншых галінах адказным стаўленнем да справы ўносіць свой уклад у развіццё нашага раёна.
Няхай адказнасць, сумленнасць, высокі прафесіяналізм і актыўная грамадзянская пазіцыя заўжды застаюцца галоўнымі прынцыпамі вашай работы.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, добрага настрою, радасці ўдач і поспехаў у вашай справе.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *