Шумилинская демография

Край шумілінскі Общество

Віншуем з нараджэннем!
У красавіку нарадзіліся:
Андрыянаў Віктар (Мікіціха);
Андрэеў Святаслаў (Обаль);
Генак Радзівон (Крывое Сяло);
Казлова Ева (Шуміліна);
Кукшынаў Захар (Шуміліна);
Маліноўскі Сцяпан (Мікіціха);
Маскаленка Максім (Светласельскі);
Новікава Яўгенія (Дабея);
Раманюга Аляксандр (Шуміліна);
Русакоў Раман (Шуміліна);
Сянькоў Арсеній (Добрына);
Ткач Дар’я (Дабея);
Уздземір Дарына (Шуміліна);
Чарвінская Соф’я (Обаль).
У красавіку ў раёне нарадзілася 14 немаўлят. Пяцёра нованароджаных – у Шуміліне, трое – на тэрыторыі Лаўжанскага сельсавета, па трое  – у Дабейскім і Обальскім сельсаветах. Па аднаму дзіцяці ў красавіку нарадзіліся  ў Каўлякоўскім і Светласельскім сельсаветах.
18 шлюбаў у красавіку
У красавіку на тэрыторыі Шумілінскага раёна было зарэгістравана 18 шлюбаў. 13 пар пажадалі аформіць свае адносіны ў аддзеле загсу райвыканкама. 5 пар адправіліся па месцы жыхарства аднаго з маладажонаў у мясцовыя сельвыканкамы. Так, 2 шлюбы зарэгістраваны ў Светласельскім сельвыканкаме, па аднаму – у Дабейскім, Обальскім і Мікалаеўскім сельвыканкамах.
Разводы
У красавіку суд Шумілінскага раёна разгледзеў тры справы аб скасаванні шлюбу. У адной разведзенай сям’і ёсць дзеці. У двух выпадках іскі ад скасаванні шлюбу падалі мужчыны, у адным – жанчына.  Яшчэ 14 сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.
Дзве сямейныя пары ў красавіку былі разведзены ў загсе.
Пазбаўленне бацькоўскіх правоў
Згодна з рашэннем суда ў красавіку пазбаўлены бацькоўскіх правоў муж і жонка Літоўкі з Шуміліна ў адносінах да дваіх непаўналетніх дзяцей.
Страты
У красавіку ў раёне пайшлі з жыцця 23 чалавекі. Ад хвароб сістэмы кровазвароту памерлі 10 чалавек, па старасці – 9,  па аднаму – ад хвароб органаў дыхання і знешніх прычынах смерці.
У красавіку ў раёне адбылося два дарожна-транспартныя здарэнні. Жыхар Полацка, які на аўтадарозе выехаў на сустрэчную паласу руху і сутыкнуўся з сустрэчным аўтамабілем, загінуў на месцы. Яшчэ адзін вадзіцель, які не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет на аўтадарозе Сураўні-Шуміліна-Бешанковічы, атрымаў цялесныя пашкоджанні.
Гібелі людзей на пажарах не было.
Надрукавана ў №43 ад 06.06.2014 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *