Только за неделю от гололёда в Шумилино пострадало 8 человек

Актуалии Безопасность

З наждачкай на падэшвах
Галалёд  – сапраўднае выпрабаванне. Як нам паведамілі ў прыёмным пакоі райбальніцы, у перыяд з 9 па 14 студзеня з-за галалёду пакалечылася 8 чалавек. Усе яны былі цвярозыя. Аднаго пацярпелага з чэрапна-мазгавой траўмай адразу адправілі на лячэнне ў Віцебск, двое жыхароў раёна з пераломамі ляжаць у хірургічным аддзяленні райбальніцы. Астатнія хворыя з гематомамі, вывіхамі, сінякамі, моцнымі ўдарамі і расцяжэннем звязак лечацца амбулаторна.
“З галалёдам жарты дрэнныя, – кажа загадчык хірургічнага аддзялення ЦРБ А. К. Рудовіч. – Таму лепш хадзіць у зімовых ботах. Асабліва небяспечная слізкая дарога для цяжарных і людзей сталага ўзросту. Хочацца параіць купляць абутак на шырокай няслізкай падэшве на мікрапорыстай аснове. А модніцам варта адмовіцца ад высокіх абцасаў: на галалёдзе і без шпількі цяжка ўтрымацца. Па слізкай дарозе варта ісці павольна і невялікімі крокамі, стараючыся абыходзіць небяспечныя месцы”.
Дарэчы, некаторыя жыхары раёна падзяліліся сакрэтамі, як зрабіць падэшву ботаў няслізкай: трэба наклеіць на яе кавалачкі наждачнай паперы. Можна, паспрабаваць.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №5 ад 20.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *