Молодёжная палата в Шумилино приступила к своей работе

Актуалии Президент

Ім кіраваць дзяржавай у будучым
Адной са знакавых падзей Года моладзі на Віцебшчыне стала стварэнне Маладзёжных палат у раёнах і вобласці. Важкасць гэтай падзеі надае тое, што мерапрыемства праводзіцца на ўзроўні прадстаўнічых органаў улады – абласнога і раённых Саветаў дэпутатаў.
Маладзёжная палата – прадстаўнічы грамадскі орган вучнёўскай моладзі. Мэта дзейнасці Маладзёжнай палаты ў тым, каб выявіць маладзёжных лідараў, вызначыць ініцыятывы моладзі, дапамагчы ў рэалізацыі маладзёжных праектаў, пазнаёміць маладых людзей з рознымі формамі мясцовага кіравання і самакіравання, навучыць моладзь навыкам  работы з мясцовымі органамі ўлады, грамадскімі арганізацыямі, павысіць узровень палітычнай і прававой культуры, фарміраваць грамадзянскую пазіцыю маладога пакалення.
У сераду, 11 сакавіка, адбылося першае, арганізацыйнае, пасяджэнне Маладзёжнай палаты Шумілінскага раёна. Акрамя абраных членаў палаты на пасяджэнне былі запрошаны дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, кіраўнікі і прадстаўнікі аддзелаў райвыканкама, члены арганізацыйнай камісіі па стварэнні Маладзёжнай палаты.
Адкрываючы пасяджэнне, старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава адзначыла, што рашэнне аб стварэнні Маладзёжнай палаты было прынята на падставе Законаў Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі” і “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні”. У рамках работы гэтага грамадскага органа запланавана вучоба моладзі ў самых розных формах: сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады, абмен вопытам, анлайн-канферэнцыі і іншыя. “У будучым вы будзеце кіраваць дзяржавай, а гэтаму трэба вучыцца. У гэтым і ёсць мэта і задачы Маладзёжнай палаты”, — падкрэсліла Ірына Мікалаеўна.
Старшыня арганізацыйнай камісіі, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, дырэктар раённай гімназіі Л. У. Маладзечкіна паведаміла, што на выбарах 2 сакавіка ў раённую Маладзёжную палату абраны 21 чалавек з 54 кандыдатаў. З 21 члена палаты – 8 юнакоў і 13 дзяўчат, 12 з’яўляюцца членамі ГА “БРСМ”.
Быў зацверджаны Рэгламент работы палаты, які прадставіў першы сакратар райкама ГА “БРСМ” А. Ю. Хмарын. Дакумент вызначае тэрмін паўнамоцтваў абранага складу палаты ў 2 гады. Кіраваць палатай будуць старшыня, намеснік старшыні і сакратар. Запланавана стварэнне пяці камісій па асноўных накірунках дзейнасці.
Далей члены Маладзёжнай палаты прыступілі непасрэдна да выбараў кіруючых органаў палаты. Па прапанове арганізацыйнай камісіі старшынёй раённай Маладзёжнай палаты быў абраны прадстаўнік Шумілінскай СШ №1 Емяльянаў Дзмітрый, які выступіў з некаторымі пунктамі сваёй перадвыбарнай праграмы і сказаў, што дзейнасць палаты дапаможа маладым унесці свой уклад у тое, каб зрабіць Шумілінскі раён больш прывабным, каб вярнуцца сюды пасля атрымання прафесіі на работу. Ён прапанаваў пашырыць магчымасць для моладзі працаваць як на канікулах, так і падчас вучобы ў вольны час. Намеснікам старшыні была абрана Пяткевіч Карына (Шумілінская СШ №2), сакратаром – Ляпнёва Дар’я (СШ №1).
Некаторыя вучні пажадалі памяняць членства ў камісіях згодна са сваімі інтарэсамі. Тое, што члены палаты, нягледзячы на свой юны ўзрост, маюць сур’ёзныя намеры ў грамадскай рабоце, пацвердзілі выбары кіраўнікоў камісій Маладзёжнай палаты. Кіраўніком камісіі па пытаннях адукацыі і прафарыентацыі школьнікаў абраны Яско Усевалад (раённая гімназія), камісію па пытаннях папулярызацыі фізічнай культуры, спорту, прапагандзе здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзі ўзначаліў Асаевіч Аляксандр (СШ №1), кіраваць камісіяй па пытаннях грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі і прафілактыцы правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі будзе Надточыва Паліна (Обальская СШ). У дзвюх камісіях з пяці выбары прайшлі на альтэрнатыўнай аснове. На пасаду старшыні камісіі па пытаннях экалогіі, развіцця валанцёрскага руху і сувязі з грамадскімі арганізацыямі з двух кандыдатаў члены палаты абралі Несцярэнка Вераніку (СШ №1). А за пасаду старшыні камісіі па пытаннях арганізацыі вольнага часу і правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў для моладзі змагаліся тры кандыдаты – большасць членаў палаты прагаласавала за Навіцкага Прохара (раённая гімназія). Прохар так патлумачыў сваё самавылучэнне: “Я заўважыў, што падчас культурна-масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў райцэнтры, зусім мала прыцягваецца да ўдзелу моладзь. Я разумею, што склаліся пэўныя творчыя калектывы, але тое, што яны прапануюць, разлічана на больш сталы ўзрост і не заўсёды падабаецца моладзі. Сваю задачу на пасадзе старшыні камісіі бачу ў тым, каб змяніць гэтую тэндэнцыю – моладзь трэба больш актыўна задзейнічаць у масавых мерапрыемствах, а для гэтага мерапрыемствы павінны быць цікавымі для маладых. Ды і падстаў для правядзення розных цікавых акцый таксама можа быць больш”. Дарэчы, Навіцкі Прохар быў аднагалосна выбраны ў Маладзёжную палату Віцебскай вобласці ад Шумілінскага раёна.
Падчас работы па камісіях члены палаты абралі іх кіруючы склад і абмеркавалі план работы Маладзёжнай палаты на 2015 год. У праект плана ўвайшлі многія прапановы, якія агучвалі кандыдаты падчас выбараў Маладзёжнай палаты. План работы быў прыняты за аснову – ён будзе зацверджаны пасля дапрацоўкі і ўнясення прапанаваных камісіямі дапаўненняў.
Напрыканцы пасяджэння А. Ю. Хмарын уручыў сямі членам Маладзёжнай палаты членскія білеты і значкі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. А намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкая ўзнагародзіла Дзмітрыя Емяльянава дыпломам і каштоўным падарункам за перамогу ў раённым конкурсе, прысвечаным Году гасціннасці, які праводзіўся ў мінулым годзе.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №20 ад 13.03.2015 г.



2 комментария по теме “Молодёжная палата в Шумилино приступила к своей работе

  1. Это что ??? Типо готовим молодых бюрократов к дальнейшей работе. Учим их делать в дальнейшем сплошное бла-бла-бла-бла. А что конкретно они могут сделать материального и доброго? В европейских странах вон детей показывают, так они там роботов реальных конструируют, квадрокоптеры запускают, всякие механизмы для облегчения человеческого труда изобретают. ИНЖЕНЕРАМИ,ТВОРЦАМИ хотят стать. Как и мы когда то хотели в детстве.
    А эти кто ???? Будущие управленцы??? Да ими и так забит уже весь район.А толку ну никакого. Потому что не хватает грамотных инженеров и рабочих умеющих созидать и что то делать руками. У страны где сплошные бла-бла-блатетели нет будущего.

  2. Зря так говорите. Дети, которые вошли в районную Молодёжную палату очень одарённые, ответственные, стремятся что-то сделать сами и верят, что можно жить краше и интереснее. Главное что они сами хотят этого и верят.
    Инициатива во всём мире ценится дороже всего. А вот такими мыслями вслух мы можем отбить у них желание что-то внести в эту жизнь позитивного.
    Надо дать им возможность и уметь выслушать что говорит молодёжь и чего хочет.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *