По следам конкурса “Краса Шумилино-2011”

Культура Молодёжь Общество

Прыгожыя і таленавітыя

"Краса Шумилино" Анна Ивановская

Ва ўсім свеце папулярны конкурсы прыгажосці, якія ў рэйтынгах займаюць толькі вышэйшыя радкі. Нарэшце, падобныя шоў пачалі праходзіць і на Шуміліншчыне. 23 лютага ў гарадскім Доме культуры прайшоў конкурс “Краса Шуміліна-2011”.
Першы выхад на сцэну канкурсантак Ганны Салаўёвай, Ганны Іваноўскай, Юліі Галуза, Ганны Гаевай, Любові Касьянавай і Марыны Жолудзевай уразіў гледачоў: дзяўчаты паказалі сябе ва ўсёй красе. На славу пастараліся цырульнікі камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва (дырэктар В. П. Бабічаў) Наталля Максімовіч, Ганна Баранчук і Алена Дземянцей, а яшчэ больш шыкоўны імідж канкурсанткам надала Алена Янчанка, дырэктар шлюбнага салона “Алена”, якая падабрала пад стыль прыгажунь вясельныя сукенкі.

"Мисс Гармония" Любовь Касьянова

Адразу было бачна, што нялёгка прыйдзецца ў гэты вечар членам журы, у склад якога ўваходзілі толькі мужчыны. Як яны потым прызналіся, вельмі няпроста было вызначыць лепшую сярод лепшых.
Не толькі сваёй прыгажосцю зачаравалі залу канкурсанткі. Творчасць, таленавітасць, крэатыўнасць. Менавіта так падышлі прыгажуні да выпрабаванняў. І першы конкурс – конкурс візітак – гэта толькі пацвердзіў. Ганна Салаўёва прачытала пра сябе вершы, якія напісала сама. Ганна Іваноўская на дапамогу паклікала свайго брата, а Юлія Галуза – галоўных герояў папулярнага мультфільма “Маша і мядзведзь”. Марына Жолудзева і Ганна Гаева расказалі пра сябе праз фотаздымкі. Прачула пазнаёміла гледачоў з сабою Любоў Касьянава.

"Мисс Очарование" Анна Гаева

Чым далей, тым больш. І вось ужо нашы прыгажуні дэфіліруюць у дзелавых касцюмах. Нейкая строгасць з’явілася ў іх на тварах, відаць, настройваліся на інтэлектуальны конкурс. Сапраўдная прыгажуня  на любое пытанне адкажа, а чароўная ўсмешка толькі дапаможа, нават калі пытанні “падкідваюць” і члены журы.
Інтэлект інтэлектам, а гэта конкурс прыгажосці. А нашы дзяўчаты ўжо на вечарынцы, у кактэльных уборах. Але такія прыгажуні будуць на вышыні на любой вечарыне.
Падарунак гораду. Так называўся наступны конкурс. Арыгінальныя і крэатыўныя падарункі атрымаліся, прычым кожны з іх непаўторны: ода Шуміліну ад Ганны Салаўёвай, баннар маладым сем’ям ад Юліі Галуза, усмешкі ад Ганны Іваноўскай, бутэлька, у якую паклала пажаданні шумілінцаў, ад Ганны Гаевай, экалагічны праект і мадэльныя ўборы з прызначаных для сметнікаў рэчаў ад Любові Касьянавай, торт з выявай герба Шуміліна ад Марыны Жолудзевай.

"Мисс Стиль" Анна Соловьёва

Свае таленты дэманстравалі дзяўчаты на творчым конкурсе. Спявачка, зорка эстрады – гэта пра Ганну Салаўёву, якая выканала песню “Сінія лебедзі”. Танцавальную святлофеерыю падарыла Юлія Галуза. Разам з Ганнай Іваноўскай і Любоўю Касьянавай гледачы  зачарава-ліся ўсходнімі танцамі. Пра дзявоцкае шчасце праз танец расказала Ганна Гаева. А Марына Жолудзева стала на момант Мерлін Манро.
Шлюбная сукенка да твару любой дзяўчыне. Бурнымі авацыямі сустрэлі гледачы выхад дзяўчат у шлюбных уборах.
І вось апагей. Гран-пры ад Белаграпрамбанка. Уладальнікам

"Мисс Оригинальнальность" Юлия Галузо

сярэбранага злітку становіцца Ганна Іваноўская. Па выніках конкурсу “Міс Гармоніяй” стала Любоў Касьянава, “Міс Арыгінальнасць” – Юлія Галуза, “Міс Стыль” – Ганна Салаўёва, “Міс Зачараванне” – Ганна Гаева, “Міс Кангеніяльнасць” – Марына Жолудзева. Карону і тытул “Краса Шуміліна-2011” атрымала Ганна Іваноўская.
Гэты конкурс немагчыма было арганізаваць без спонсарскай дапамогі “Белаграпрамбанка” (начальнік філіяла Д. М. Буднік), ААТ “Вежа” (А. А. Герман), ПМК-70 (А. П. Быкаў), КУПБАН (В. П. Бабічаў), РВУ “Шумілінарайгаз” (Д. А. Дудкевіч) і шлюбнага салону “Алена” (А. Янчанка).
Цудоўна справіліся з арганізацыяй такога маштабнага шоў работнікі гарадскога Дома культуры, з густам

"Мисс Конгениальность" Марина Жолудева

падабранае музычнае афармленне і светлавыя эфекты ярка дапаўнялі эстэтыку конкурсу прыгажосці. А вядучыя “Красы Шуміліна-2011” – Аляксей Цімафееў і Анастасія Матусевіч – арганічна дапоўнілі трохгадзіннае прадстаўленне прыгажосці і абаяння.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №16 ад 1.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *