19 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў

Актуалии Здоровье Общество

19 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў
Паважаныя работнікі і ветэраны працы ўстаноў аховы здароўя
Шумілінскага раёна! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!

Прадстаўнікі вашай прафесіі заўсёды карыстаюцца асаблівай павагай і пашанай за тое, што прысвяцілі сябе  высакароднай справе – клопату пра здароўе людзей.
Разумеючы гэта, органы ўлады ўсіх узроўняў удзяляюць пастаянную ўвагу рэканструкцыі і матэрыяльна-тэхнічнаму аснашчэнню аб’ектаў аховы здароўя. На тэрыторыі нашага раёна медыцынскую дапамогу насельніцтву аказвае цэнтральная раённая бальніца, Обальская ўчастковая бальніца, Мікалаеўская бальніца сястрынскага догляду з амбулаторыяй агульнай практыкі, Светласельская ўрачэбная амбулаторыя, Мікіціхінская і Мішневіцкая амбулаторыі агульнай практыкі, 15 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, Шумілінскае і Обальскае аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі. У арганізацыях аховы здароўя раёна працуюць 450 медыцынскіх работнікаў.
Напярэдадні  прафесійнага свята выказваем усім вам  шчырую  падзяку за высакародную працу, за дабрыню і ўвагу, гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў любую  хвіліну!
Асаблівая  падзяка ветэранам, якія шмат гадоў аддалі медыцыне, а зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку.
Ад усяго сэрца жадаем дабрабыту, стабільнасці і, самае галоўнае, – здароўя на доўгія гады! Міру, шчасця і ўзаемаразумення вашым сем’ям!
Раённы выканаўчы камітэт.                                   Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №47 ад 17.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *