14 жніўня – Дзень будаўніка

Актуалии Экономика

14 жніўня – Дзень будаўніка

Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні
з прафесійным святам – Днём будаўніка!
Ваша прафесія заўсёды карысталася аўтарытэтам і павагай у грамадстве. Тое, што ствараецца вашымі рукамі, робіць людзей шчаслівымі, жыццё – камфортным і зручным.
Сёння будаўнічая галіна развіваецца, яе паслугі запатрабаваныя не толькі ў раёне, але і за яго межамі.
Вашымі намаганнямі ўзводзяцца новыя шматпавярховыя дамы ў райцэнтры, вядзецца рэканструкцыя фізкультурна-аздараўленчага комплексу,  іншых вытворчых і сацыяльных аб’ектаў, якія ўпрыгожваюць вуліцы райцэнтра і служаць на карысць жыхарам  раёна і вобласці. На Шуміліншчыне вамі створана нямала, наперадзе – будаўніцтва не менш значных аб’ектаў, рэалізацыя новых праектаў.
Прыміце самая цёплыя пажаданні новых прафесійных дасягненняў, стабільнасці, дабрабыту і аптымізму!
Шчасця і здароўя вам і вашым блізкім!

Надрукавана ў № 63 ад 12.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *