В волонтёрском лагере при Шумилинской СШ №2 старшеклассники могут отдохнуть и заработать

Молодёжь Образование

Можна адпачыць і заработаць
На базе СШ №2 працуе валанцёрскі лагер “Унукі Перамогі”, арганізаваны райкамам ГА БРСМ.
“Наш валанцёрскі лагер нагадвае студэнцкі атрад, і дваццаць пяць старшакласнікаў з СШ № 1 і СШ № 2 уласнай працай могуць зарабіць грошы, — расказвае першы сакратар райкама ГА БРСМ Юлія Галуза. — Падобны лагер у раёне створаны ўпершыню”.
Аб’ёмам работ маладых людзей забяспечылі ПМК-70 і лясгас. На працягу дзевяці дзён валанцёры будуць займацца добраўпарадкаваннем ля новага кааператыўнага дома ў Шуміліне па вуліцы Маладзёжнай, працаваць у гадавальніку ў Полцева.
Акрамя гэтага, юнакам і дзяўчатам прапануюць насычаную культурна-спартыўную праграму. Маладыя людзі ўжо згулялі ў футбол з супрацоўнікамі РАУС, пабывалі з экскурсіяй у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.
Алесь СЛАВІН.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *