В первую очередь молодым вручают ключи от новых квартир в ОАО «Ловжанское»

Сельское хозяйство

Ключы – найперш маладым
На вачах вырас у аграгарадку Мікіціха па вуліцы Шасейнай новы чатырохпавярховы дом. Будавалі яго работнікі ПМК-70. На жыллё вяскоўцы загадзя запісваліся ў чаргу, але была адна ўмова: каб хоць адзін член сям’і працаваў у ААТ “Лаўжанскае”.
“Пабудаваны новы дом – гэта дом будучыні, – гаворыць кіраўнік ААТ “Лаўжанскае” А. В. Аляксеенка. – Ужо размяркоўвалі жыллё, у першую чаргу ключы ад новых кватэр атрымалі маладыя сем’і і спецыялісты гаспадарак. Так прапісана ў нашым калектыўным дагаворы і мы прытрымліваемся гэтага дакумента”. У асноўным навасёлы ўсе мясцовыя. Пашчасціла на жыллё і Алегу Барысевічу з Обалі, які працуе ў акцыянерным таварыстве механізатарам.
У старшыні прафсаюзнай арганізацыі мы пацікавіліся, каму ж пашчасціла на бясплатнае жыллё. У спісе “шчасліўчыкаў” аказаліся маладыя жывёлаводы і аператары машыннага даення, зваршчык, тры трактарысты, ветаператар, рабочыя будаўнічай брыгады. Словам, людзі з самымі  запатрабаванымі прафесіямі на вёсцы.
Ля новага дома цяпер наводзяць парадак, дарожнікі асфальтуюць пляцоўку і робяць тратуар. Трэба ж і клумбы разбіць, і кветкі пасадзіць, і дзіцячую пляцоўку зрабіць, каб было зручна і прыгожа.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №49 ад 1.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *