Декрет №18 и вопросы благоустройства обсудили участники заседания Шумилинского райисполкома

Актуалии Президент

Абарона дзяцей павінна быць штодзённай работай для ўсіх службаў

17 лістапада прайшло чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў.
Асноўным пытаннем, якое было вынесена на абмеркаванне, стала пытанне аб ходзе рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядбайных сем’ях” на тэрыторыі раёна. Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава адзначыла, што ў раёне створаны механізм работы па прафілактыцы і выяўленні сямейнага недабрабыту, забеспячэнні дзяржаўнай абароны дзяцей. Гэтае пытанне рэгулярна разглядаецца на пасяджэннях райвыканкама, у рабоце па забеспячэнні рэалізацыі дэкрэта задзейнічаны ў розных формах работы 11 раённых службаў.
Наладжана сістэма па выяўленні фактаў дзіцячага недабрабыту. Так за 10 месяцаў бягучага года зарэгістравана 127 паведамленняў пра гэта, па выніках праверак пастаўлены на ўлік як у сацыяльна небяспечным становішчы (СНС) дзеці з 20 сямей, дзеці ў 34 сем’ях ужо стаялі на такім уліку. Усяго ў раёне з 3293 непаўналетніх 191 дзіця з 95 сямей знаходзяцца ў СНС, і гэты паказчык стабільны.
Ірына Іванаўна адзначыла фармальны падыход у шэрагу ўстаноў адукацыі, асабліва дашкольных, да выяўлення фактаў сямейнага недабрабыту, недастатковую сістэмнасць работы з такімі сем’ямі.
За 9 месяцаў са 109 дзяцей, знятых з уліку, 12% зноў былі прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, што сведчыць пра недастатковую работу па рэабілітацыі сем’яў, асабліва з боку сацыяльна-педагагічных і псіхалагічных службаў устаноў адукацыі.
Быў прадстаўлены аналіз дзейнасці асобных суб’ектаў прафілактыкі па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта №18, вызначаны недахопы і напрамкі дзейнасці, па якіх трэба ўзмацніць работу.
У раёне вядзецца работа па ўладкаванні дзяцей у сем’і: у 2017 годзе дваіх  дзяцей усынавілі, 50 выхоўваецца ў апякунскіх, 46 – у прыёмных сем’ях, 8 знаходзяцца ў дзіцячым доме сямейнага тыпу.
Прааналізавана і работа з бацькамі, у якіх адабралі дзяцей і яны абавязаны вяртаць дзяржаве грошы, выдаткаваныя на ўтрыманне дзяцей. У раёне пражывае 99 такіх грамадзян, з іх працуюць толькі 76, 13 знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі ці ў ЛПП, 6 – у вышуку. За апошнія тры гады працэнт вяртання грошай павялічыўся да 57,2%, у казну паступіла больш за 123,7 тысячы рублёў.
Аналіз работы на прадпрыемствах раёна паказвае, што калі на адных наладжаны кантроль за абавязанымі асобамі, арганізавана дадатковая работа для іх, адпрацоўка прагулаў (“Лаўжанскае”, УП ЖКГ, “Мішневічы”, райаграсэрвіс), то на іншых гэта работа не вядзецца ці вядзецца слаба (“Вітконпрадукт”, “Славянскі прадукт”, “Ляжні”). Як недастаковая была адзначана работа РАУС па накіраванні абавязаных асоб у ЛПП.
Па дадзеным пытанні адбылося абмеркаванне, якое прайшло ў вострай, крытычнай форме. Кіраўнікам многіх арганізацый прыйшлося трымаць справаздачу, адказваць на пытанні старшыні райвыканкама Аляксандра Снарава, старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Новікавай.
У прынятым рашэнні была адзначана недастатковая работа ўстаноў адукацыі, аддзела ўнутраных спраў па асобных напрамках работы, вызначаны канкрэтныя меры па павышэнні эфектыўнасці рэалізацыі Дэкрэта №18.
З інфармацыяй пра вынікі работы па выкананні мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў у 2017 годзе выступіла начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Юлія Зянькова. У раёне сёлета праведзена значная работа ў гэтых напрамках:
адрамантаваны 103 дзіцячыя спартыўныя пляцоўкі, уладкавана новая на вуліцы Сіпко; створана 76 малых ландшафтна-архітэктурных форм, высаджана 2,75 тысячы дрэў, у тым ліку 120 туй, 500 елак, амаль 3 тысячы кустоў, больш за 160 тысяч расады кветак; адрамантаваны і пафарбаваны фасады 16 будынкаў.
Вяліся работы па рамонце дарог і вуліц у вёсках і райцэнтры. ДРБУ-204 адрамантавала 3,5 км дарогі Обаль-Лявонава-Мішкавічы на суму 362,3 тысячы рублёў, на ўтрыманне мясцовай сеткі дарог выдаткавана 556,9 тысячы рублёў. На ўтрыманне вуліц УП ЖКГ выдаткавала 449,6 тысячы рублёў (расчыстка ад снегу, падсыпка супрацьгалалёднай сумессю, вываз снегу і пяску). Прагрэйдзіравана 19 км дарог, выкананы ямачны рамонт вуліц г. п. Шуміліна, рамонт асфальтабетоннага пакрыцця на вуліцах Ленінская, Сіпко, Маладзёжная, Вакзальная, Кароткіна, заасфальтавана аўтастаянка на вуліцы Луначарскага.
Адрамантаваны 40 кантэйнерных пляцовак для смецця, закуплена 183 новыя кантэйнеры, у тым ліку і для раздзельнага збору адходаў.
У раёне праводзіліся работы па зносу лядашчых дамоў, навядзенні парадку на тэрыторыях сельскіх населеных пунктаў. Да адказнасці прыцягваліся грамадзяне і арганізацыі, якія парушалі зямельнае і прыродаахоўнае заканадаўства. Былі вызначаны напрамкі работы, па якіх трэба паляпшаць дзейнасць, выказаны крытычныя заўвагі ў адрас асобных арганізацый і прадпрыемстваў.
У прынятым рашэнні вызначаны меры па ліквідацыі выяўленых недахопаў, вызначаны тэрміны выканання.
Начальнік аддзялення Дэпартамента аховы МУС Беларусі Аляксандр Багацёнак далажыў аб сітуацыі па забеспячэнні захаванасці маёмасці ўсіх форм уласнасці на тэрыторыі раёна. Ён прывёў канкрэтныя прыклады, калі адсутнасць адказнага стаўлення з боку кіраўнікоў арганізацый прыводзіла да крадзяжоў, заклікаў звяртацца ў аддзяленне Дэпартамента аховы, якое забяспечвае эфектыўную ахову любых аб’ектаў усіх форм уласнасці, а таксама кантроль за вартавой аховай прадпрыемстваў і арганізацый.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №90 ад 21.11.2017 г.



4 комментария по теме “Декрет №18 и вопросы благоустройства обсудили участники заседания Шумилинского райисполкома

  1. Уважаемая начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Юлія Зянькова!
    17 лістапада прайшло чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў. На гэтым пасяджэннi Вы адчыталiся аб прадзеланнай рабоце па выкананні мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў у 2017 годзе. Адкажыце, калиласка, калi ж будзе наведены парадак па рамонце дарог і вуліц у вёсцы Язвина. Можа замест створэння 76 малых ландшафтна-архітэктурных форм, высадки 2,75 тысячы дрэў, у тым ліку 120 туй, 500 елак, амаль 3 тысячы кустоў, больш за 160 тысяч расады кветак, трэба былоб укласцi грошы у рамонт дарог. Паводле меркаванняў насельнікаў вескi, «нават на скутары не праехаць, са двара не выехаць — на дарозе стаіць суцэльная гразь і лужыны. Тратуараў на дарогах няма, пешаходы шпацыруюць таксама па гразі. Хуткая дапамога ў непагадзь да людзей праехаць таксама не можа, а на весцы ў большасці сваёй пражываюць песіянеры, якія часта хварэюць, а нядаўна ў калдобінах забуксаваў малакавоз».

  2. …Ірына Іванаўна адзначыла фармальны падыход у шэрагу ўстаноў адукацыі, асабліва дашкольных, да выяўлення фактаў сямейнага недабрабыту, недастатковую сістэмнасць работы з такімі сем’ямі…
    А как должна проводиться работа по выявлению таких семей? Если бы формально не подходили к этому вопросу в самом верху, от кого это зависит(в частности от Шалахова И.И.)то был бы результат.Сделать распоряжение и ходить проверять работников школ и садов, как оно выполняется — не сложно.Но почему учитель или воспитатель должен в своё свободное время ходить по «непонятным» семьям, подвергая своё здоровье и жизнь угрозе(ведь не ясно как там и в каком состоянии встретят родители).Проводить обыски холодильников и кладовок, проверять качество уборки жилых помещений— может Шалахова И.И. это и нравится ( если она когда либо этим занималась), но основной массе людей, имеющих высшее педагогическое образование это неприятно. Но,как мы знаем, «бюджетники» люди подневольные, и должны выполнять любую блаж исходящую от руководства.Так вот к чему я это: если руководство района действительно беспокоит судьба детей в СОП, то, наверное,следовало бы создать мобильную группу ,в состав которой однозначно входил бы сотрудник МВД( благо в нашей стране на 100тысяч населения милиционеров больше, чем где бы то ни было), которая проводила бы ежедневные рейды по всему району, по таким семьям и занималась бы только этой работой. Вот тогда и был бы результат. А пока руководство «спихивает» проблемы на учителей и воспитателей толку не будет.

  3. Согласно практически полностью с «тутэйшим» А что работники детских садов,медики не имеют своих детей, или они не должны им готовить ужин, проверить выполненные домашние задания и т.д. Что семьи своей нет? Мы о семьях соповских печемся больше чем о нормальных. Может поэтому они и задают вопрос проверяющим:»А ваши дети отдыхали в Италии. Так нормальные люди стараются заработать чтобы обеспечить детей и семью, а в соповских семьях мы преподносим все на «блюдечке с голубой каемочкой»

  4. адрамантаваны 103 дзіцячыя спартыўныя пляцоўкі, уладкавана новая на вуліцы Сіпко; створана 76 малых ландшафтна-архітэктурных форм, высаджана 2,75 тысячы дрэў, у тым ліку 120 туй, 500 елак, амаль 3 тысячы кустоў, больш за 160 тысяч расады кветак; адрамантаваны і пафарбаваны фасады 16 будынкаў.

    А что вы сделали для того чтобы привести в нормальное состояние в Шумилино хотя бы улицу Ленинскую? К примеру возле той же редакции Герой Працы после первого же дождя вечно грязь и мазь. Все водители уже давно в курсе что возле Ганны обязательно надо ехать пересекая сплошную линию потому что по прямой одни лужи с выбоинами. Про частные сектора я воообще молчу там на велосипеде поедешь весь в грязи будешь.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *