Интересными мероприятиями встретила Амбросовичская школа 100-летие Вооружённых Сил Республики Беларусь

Образование Общество

“Зарніца”, “Афганскае братэрства”, конкурс патрыятычнай песні

Цікава і займальна праходзяць нашы школьныя дні. На працягу месяца ў нас праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Вельмі спадабалася нам ваенна-спартыўная гульня “Зарніца”. Настаўнікі Юрый Анатольевіч Лапацін і Генадзь Вікенцьевіч Шчарбакоў прыдумалі сапраўды ваенныя выпрабаванні, дзе трэба было праявіць спартыўную падрыхтоўку, трываласць, вытрымку, сяброўскую падтрымку. Камандзіры Уладзіслаў Авагімаў і Аляксей Кальнін вялі свае каманды да перамогі. Але ва ўпартай барацьбе з невялікім адрывам перамагла каманда “зялёных” (камандзір А. Кальнін).
Запамінальна прайшоў урок мужнасці “Афганскае братэрства”, на які мы запрасілі нашага настаўніка фізічнай культуры Ю. А. Лапаціна (на здымку). Юрый Анатольевіч – ветэран афганскай вайны, праходзіў службу ў Кабуле з 1982  па 1984 год, узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, мае ўзнагароды за баявыя дзеянні ў Афганістане.
Балюча і цяжка даюцца такія ўспаміны. Юрый Анатольевіч расказаў пра службу, пра ўмовы, у якіх даводзілася жыць, пра баявыя заданні, што забіралі жыцці тых, з кім служыў. З цеплынёй успамінаў сяброў і камандзіраў. Кожны з нас зразумеў: самае галоўнае – гэта мір. І мы ганарымся, што побач з намі жыве і працуе такі добры, шчыры і сумленны чалавек.
У пятніцу ў школе прайшоў конкурс патрыятычнай песні.
Хочацца выказаць падзяку нашым настаўнікам, якія дапамагаюць нам, падтрымліваюць, даюць магчымасць паверыць у свае сілы і зразумець галоўныя чалавечыя каштоўнасці.
Дзмітрый ШАЎНЁЎ, вучань 9 класа Амбросавіцкай д/с-БШ.
Надрукавана ў №17 ад 27.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *