Водоём требует соблюдать правила купанья

Безопасность Общество

Вадаём – гэта заўсёды рызыка

Па дадзеных таварыства ратавання на вадзе ў Беларусі штогод на вадаёмах гіне вялікая колькасць людзей. Вось сумныя лічбы: у 2015 годзе – 431 чалавек, у тым ліку 31 дзіця, 2016 – 376 чал., у тым ліку 26 дзяцей, 2017 – 374 чалавекі, у тым ліку 25 дзетак. Па стану на 9 ліпеня 2018 года на водных аб’ектах краіны загінула 152 чалавекі, з іх 13 непаўналетніх. Выратавана 138 чалавек, з іх 41 непаўналетні. У Віцебскай вобласці загінула на вадзе 27 чалавек, у тым ліку адно дзіця.

Да такіх наступстваў прыводзіць, безумоўна, парушэнне правілаў паводзінаў пры купанні. Адна з галоўных прычын – няўменне плаваць. Трапіўшы на глыбокае месца, чалавек, а тым больш дзіця, пачынае панікаваць, боўтацца і, згубіўшы сілы, тоне. Часта “дрэнна плаваючыя” заплываюць далёка ад берага і ў выніку, не разлічыўшы свае сілы, гінуць.
Але і ўменне плаваць – яшчэ не гарантыя бяспекі на вадзе. Адкрыты вадаём – гэта заўсёды рызыка. Многія адпачываючыя любяць паспрабаваць свае сілы, ладзячы спаборніцтвы па пераадоленні адлегласці ад аднаго берага да другога. Пры гэтым свае сілы разлічыць можа не кожны.
Купальшчыкі на матрацах, асабліва кітайскай вытворчасці,  – асобны галаўны боль для ратавальнікаў. Галоўнай пагрозай для іх з’яўляецца так званы “аджымны” вецер, які раптоўна мяняе напрамак і пачынае дзьмуць з берага на сярэдзіну воднага аб’екта, дзе, як правіла, максімальная глыбіня.
Каб адпачынак на вадзе быў бяспечным, неабходна выконваць правілы бяспечных паводзінаў:
– купайцеся ў спецыяльна адведзеных і абсталяваных для гэтага месцах;
– перад купаннем у незнаёмых месцах абследуйце дно;
– уваходзьце ў ваду асцярожна, павольна, калі вада дойдзе да пояса, спыніцеся і хутка акуніцеся;
– ніколі не плавайце ў адзіночку, асабліва, калі не ўпэўнены ў сваіх сілах;
– не адплывайце далёка ад берага, не заплывайце за знакі;
– небяспечна скакаць (ныраць) у ваду ў невядомым месцы – можна пабіцца галавой аб грунт, сваю і г.д, зламаць шыйныя пазванкі, страціць прытомнасць і загінуць;
– не падавайце лжывых сігналаў бедства;
– памятайце: купанне ў нецвярозым стане можа прывесці да трагедыі!
І яшчэ адзін важны напамін: не пакідайце дзяцей купацца адных без нагляду, нават у дамашніх басейнах і ёмістасцях з вадой.
Да слова. Работнікамі выратавальнага паста на Шумілінскім возеры папярэджаны за парушэнні правілаў знаходжання на вадзе 25 чалавек, у тым ліку 16 непаўналетніх, пераважна вучні гарадскіх школ.
І няхай летні адпачынак будзе бяспечным, радасным і запамінальным!
Ларыса ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст РАНС.
Аляксандр ШАРАФУТДЗІНАЎ, старшыня раённай арганізацыі ратавання на вадзе.
Надрукавана ў №52 ад 10.07.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *