58,8% выпускников школ Шумилинского района стали студентами ВУЗов

Актуалии Новости Образование

58,8% выпускнікоў школ раёна сталі студэнтамі ВНУ

58,8% выпускнікоў школ раёна сталі студэнтамі ВНУ. Гэта пакуль самы лепшы паказчык за апошнія гады, кажа начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Валянціна Мянькова. 67 выпускнікам са 114  удалося стаць студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў краіны. І 1 верасня яны заслужана сустрэнуць у новым статусе.

Самы высокі вынік па паступленні прадэманстравала раённая гімназія – 93%. З 15 вучняў толькі аднаму крыху не пашанцавала. На другой прыступцы  – Шумілінская СШ №1 – тут 67,4% (31 з 46) выпускнікоў сталі студэнтамі. У тройцы лідараў апынулася і Башнёўская школа з паказчыкам 66% – з 6 выпускнікоў 4 паступілі ў ВНУ.
Далей навучальныя ўстановы ідуць так: Мікіціхінская школа (60%, 3 з 5), Шумілінская СШ №2 (6 з 14), Мішневіцкая (40%, 2 з 5), Обальская (35,7%, 5 з 14) і Кардонская школы (22,2%, 2 з 9).
77,6% выпускнікоў паступілі на бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі (52 чалавекі), адпаведна, 22,4% (15) будуць вучыцца на платнай форме. Прычым, 100%-ны  паказчык забяспечылі тры ўстановы: СШ №2, Мікіціхінская і Кардонская школы. Па астатніх установах карціна выглядае наступным чынам: гімназія – 14% (2 платнікі), Обальская – 20% (1), Башнёўская – 25% (1), СШ №1 – 32,3% (10), Мішневіцкая школа – 50% (1 платнік).
Хочацца таксама адзначыць, што ўсе нашы чацвёра залатых медалістаў – Вольга Багданава і Леў Фёдараў з СШ №1, Кацярына Гарохава з гімназіі і Дар’я Балботкіна з Башнёўскай школы – сталі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў.

Цяпер навучэнцы музычнага каледжа

Гарачым і хвалюючым было лета для некаторых выпускнікоў Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў – яны праходзілі ўступныя іспыты пры паступленні ў Віцебскі музычны каледж імя І. Салярцінскага. І што самае важнае – іспыты прайшлі вельмі паспяхова, у выніку чаго трапілі ў спісы паступіўшых.
Так, Кірыл Кіпрын (настаўнікі В. Латковіч, Н. Жаваранкава, Л. Маслянінава) здаў экзамен па спецыяльнасці ўдарныя інструменты на 10 балаў, па сальфеджыа – на 9 балаў.  Юля Шэндзелева (настаўнікі Г. Насыр і Ж. Аглушэвіч) па спецыяльнасці гітара таксама атрымала вышэйшую адзнаку – 10, па сальфеджыа – 9.
Не менш прыемная акалічнасць і тая, што ў спісах залічаных па колькасці набраных балаў нашы шумілінскія музыкі занялі першыя радкі. І як адзначаюць самі выкладчыкі школы мастацтваў, такія высокія адзнакі пры паступленні абітурыенты атрымліваюць нячаста. А нашы змаглі! Так што з поўным правам хочацца павіншаваць студэнтаў і іх настаўнікаў з выдатнымі вынікамі і пажадаць цікавай, лёгкай і творчай вучобы!
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №67 ад 31.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *