Урок истории старшеклассники Шумилинской СШ №1 провели в краеведческом музее

Актуалии Образование

Урок гісторыі ў музеі
Да 100-годдзя ўтварэння Беларускай ССР у гэтыя студзеньскія дні праводзіцца нямала мерапрыемстваў. У Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі да гэтай даты арганізавана  выстава “100 год БССР: погляд у мінулае”, а для старшакласнікаў СШ №1 была праведзена віктарына.
Старонкі гісторыя нашай краіны, асобы, знакамітыя людзі, назвы вуліц – на гэтыя і іншыя пытанні адказвалі выпускнікі школы. Вучні згадалі вядомых беларускіх спартсменаў, паэтаў, мастакоў, касманаўтаў,  лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Некаторыя пытанні былі прысвечаны Шумілінскаму раёну. Спадабаўся “музычны рынг”, калі трэба было пазнаць творы беларускіх выканаўцаў.
Падобнае мерапрыемства ў музеі – свайго роду паўтарэнне  для выпускнікоў перад школьным экзаменам па гісторыі Беларусі. А некаторым набытыя веды спатрэбяцца і для здачы цэнтралізаванага тэсціравання. Работнікі музея ўзнагародзілі абедзве каманды адзінаццацікласнікаў памятнымі прызамі, якія набыў аддзел ідэалагічнай  работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №8 ад 25.01.2019 г.