В Шумилино прошла спартакиада среди жителей общежитий

Актуалии Новости Общество Спорт, туризм

Спаборнічалі   інтэрнаты  Шуміліна
У суботу, 7 верасня, на гарадскім стадыёне ў Шуміліне ўпершыню прайшла спартакіяда сярод жыхароў інтэрнатаў. За перамогу змагаліся пяць каманд.

Пераможцы спартакіяды.

Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава на ўрачыстым адкрыцці падкрэсліла, што жыхары інтэрнатаў асаблівая супольнасць, дзе кожны добра ведае адзін аднаго. Яна выказала ўпэўненасць, што спартакіяда яшчэ больш згуртуе людзей, і актыўны лад жыцця стане добрай звычкай.
Адкрывала праграму спартакіяды лёгкаатлетычная эстафета 4х100. За каманду з інтэрната, які знаходзіцца па вуліцы Лескавіцкая, выступаў і 74-гадовы Уладзімір Бабахін:
– Калі прапанавалі паўдзельнічаць – з радасцю згадзіўся. Вось прабег этап эстафеты, думаю не падвёў больш маладзейшых сяброў з каманды. Паўдзельнічаю і ў гіравым спорце. Раней сам займаўся вольнай барацьбой, былі перамогі на абласных стартах. У свой час выканаў нарматыў другога дарослага разраду.
Праграма спартакіяды ўключала ў сябе спаборніцтвы па шашках, настольным тэнісе, стральбе з пнеўматычнай зброі, дартсу, гіравым спорце і кідках у баскетбольнае кальцо. Усе спаборніцтвы прайшлі ў напружанай, але сяброўскай атмасферы.
Перамогу ў спартакіядзе атрымала каманда з інтэрната УП ЖКГ па вуліцы Кароткіна, другое і трэцяе месцы ў каманд з інтэрнатаў ПМК-70 па вуліцы Юбілейная.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №71 ад 10.09.2019 г.