В Шумилинском районе объявлено «Новогоднее настроение»

Главное

Раённы конкурс «Навагодні настрой»
З мэтай стымулявання творчага падыходу да афармлення фасадаў адміністрацыйных будынкаў, тэрыторый арганізацый раёна, гандлёвых аб’ектаў, жылых дамоў да навагодніх святаў, стварэння святочнай атмасферы для жыхароў і гасцей у навагоднія і калядныя дні аб’яўлены раённы конкурс «Навагодні настрой».

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прадпрыемствы, арганізацыі, установы, ІП, жыхары раёна.
Конкурс праводзіцца з 15 па 27 снежня  па намінацыях:
«Навагодні серпанцін» – комплекснае светлавое афармленне фасадаў будынкаў арганізацый і ІП, дрэў, агароджаў з магчымым выкарыстаннем ёлачных упрыгажэнняў.
«Мой навагодні дом» – афармленне дома, сядзібы.
«З Новым годам! Мы вам рады!» – афармленне гандлёвага аб’екта.
Крытэрыі ацэнкі: адпаведнасць навагодняй тэматыцы, адзінства стылю афармлення, арыгінальнасць рашэнняў, навізна, сучасныя тэхналогіі афармлення. Для гандлёвых аб’ектаў дадаткова ацэньваецца ўнутранае афармленне гандлёвых залаў, вітрын, цэннікаў, афармленне адзення персаналу, навагодні асартымент тавараў.
«Мая навагодняя малая радзіма! – фотаконкурс (арыгінальныя фотаздымкі, якія адлюстроўваюць яркія моманты наступлення Новага года і прыгажосць зімовых сельскіх населеных пунктаў).
Фатаграфіі могуць быць як каляровыя, так і чорна-белыя, надрукаваныя на фотапаперы фармату А4, павінны мець этыкетку 8х4 см з назвай работы і прозвішчам аўтара. Пажадана фотарамка. Кожны аўтар можа прадставіць неабмежаваную колькасць работ. Будуць ацэньвацца творчы замысел, мастацка-эстэтычны ўзровень, арыгінальнасць і якасць выканання.
Работы прадстаўляюцца ў ад-дзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 10). Вынікі конкурсу будуць падведзены 27 снежня 2019 года.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №95 ад 06.12.2019 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *