ПАРЛАМЕНТ 7.0 Новы імпульс

Навіны

ПАРЛАМЕНТ  7.0  Новы  імпульс
6 снежня пачаў работу парламент новага складу: першыя пасяджэнні правядуць Савет Рэспублікі і Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. 5 снежня сустрэчу з дэпутатамі Нацыянальнага сходу шостага і сёмага скліканняў правёў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

У Беларусі сфарміраваны па-сапраўднаму працаздольны прадстаўнічы і заканадаўчы орган, адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў звароце да дэпутатаў.
«Сёння важны і ў той жа час урачысты дзень у палітычным жыцці нашай краіны. Мы вітаем у Палацы Незалежнасці дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Падводзім вынікі і дзякуем за работу мінуламу складу дэпутацкага корпуса», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, задача новага парламента – захаваць пераемнасць эканамічнага курсу, забяспечваючы ўстойлівае развіццё суверэннай беларускай дзяржавы, дынаміку росту эканомікі і дабрабыту грамадзян. «Перыяд будзе няпросты. Барацьба вядучых геапалітычных сіл за сферы ўплыву, жорсткае лабіраванне краінамі сваёй эканамічнай выгады (вы бачыце гэта і па ўзаемаадносінах з нашым старэйшым братам), гандлёвыя войны і бар’еры – рэальнасць, якая аб’ектыўна ўскладняе нам жыццё», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.
З іншага боку, усё гэта з’яўляецца рухавіком прагрэсу, прымушае шукаць новыя рэзервы эканамічнага росту, адзначыў Прэзідэнт.
«Ствараць эканамічную сістэму, якая мінімальна залежыць ад рынку вуглевадароднай сыравіны і іншых кан’юнктурных тавараў, – дадаў ён. – Гэта мы, дарэчы, пачалі рабіць: Парк высокіх тэхналогій і іншыя напрамкі».
«Сёння ўсе разумеюць, што залог паспяховага развіцця краіны – гэта перш за ўсё палітычная стабільнасць і зладжаная работа ўсіх галін улады: парламента, урада і судоў. Дзе яе няма, там няма ні міру, ні згоды, ні эканомікі, ні дабрабыту», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што новы парламент павінен стаць цэнтрам прагрэсіўнай заканатворчасці, а для рэалізацыі гэтай мэты неабходна кіравацца двума правіламі. «Першае – прынятыя па-праўкі і законы перш за ўсё павінны адлюстроўваць рэальныя патрэбнасці нашых грамадзян. Не трэба лятаць у космасе, трэба глядзець на жыццё і рабіць усё, каб яно была лепшым. А для гэтага трэба ісці не па паняццях, а праз законы.
Другое – наступствы любых змяненняў у заканадаўстве павінны быць прааналізаваны і падлічаны на некалькі гадоў наперад, каб людзі разумелі, куды мы ідзём і чаго хочам», – растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт дадаў, што ў бліжэйшы час дэпутатам і сенатарам трэба будзе разам вырашаць важнейшыя і актуальныя пытанні, якія хвалююць грамадства, а значыць, з’яўляюцца прыярытэтнымі мэтамі дзяржаўнай палітыкі.
БелТА.
Апублікавана ў №95 ад 06.12.2019 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *