На прямую линию  председателя Шумилинского райисполкома звонили по коммунальным вопросам

Главное Президент

Вада, дарогі і навядзенне парадку

На «прамую лінію» старшыні райвыканкама, якую Віктар Гутараў праводзіў у мінулую суботу, звярнуліся шэсць чалавек. Кожнага кіраўнік раёна выслухаў, усе пытанні ўзяты на кантроль і накіраваныя ў адпаведныя арганізацыі, якія адказваюць за іх рашэнне. Сярод пытанняў ёсць як грамадскія, значныя для цэлых вёсак, так і асабістага характару.

Так, першае ж тэлефанаванне тычылася адзінокай старой, якой патрабуецца сацыяльная дапамога. Жанчына да таго ж вядзе асацыяльны лад жыцця і магчыма стварэнне небяспекі не толькі для яе, але і для суседзяў. Уладкаваннем пажылой жанчыны ў сацыяльную установу зоймецца ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва разам з ТЦСАН.  Ад імя жыхароў аграгарадка Башні прасілі адрамантаваць вуліцу Лугавую, якая прыйшла ў непрывабны стан, і ўладкаваць аўтобусны прыпынак у пачатку населенага пункта, маўляў, зараз прыпынак размешчаны нязручна для часткі вяскоўцаў.

Больш складана вырашыць праблему водазабеспячэння ў в. Непароты. Віктар Сяргеевіч патлумачыў заяўніцы, што старая свідравіна вычарпала свае магчымасці, а каб зрабіць новую, патрэбны значны час – аформіць праектную дакументацыю, ды і дастаткова вялікія фінансавыя сродкі. Пакуль вяскоўцам прыйдзецца карыстацца калодзежамі, а мясцовая гаспадарка арганізавала падвоз вады ў вёску.

Шэраг праблемных пытанняў паставілі жыхары в. Гародна. Тут таксама ёсць пэўныя праблемы з вадой, прасілі абмежаваць хуткасць дарожнага руху ў вёсцы і выдаліць дрэвы і хмызняк, якія абмяжоўваюць бачнасць на дарозе. У спісе пытанняў і рамонт дарогі, і абкос закінутых сядзіб, і ўборка могілак, у тым ліку выдаленне аварыйных дрэў. Прасілі ўбраць аварыйныя дрэвы і на могілках каля Язвіна.

У Обалі зараз вядуцца работы па добраўпарадкаванні пасёлка, у тым ліку мяняюць старую агароджу. Адна з жыхарак пасёлка прасіла дапамагчы з набыццём матэрыялаў для агароджы, а зробіць яна новую агароджу ўласнымі сіламі.

Пытанне аб набыцці камерцыйнага жылля было зададзена падчас асабістага прыёму. Старшыня райвыканкама адзначыў, што гэтае пытанне трэба вырашаць у адпаведнасці з заканадаўствам. Заяўніцы параілі звярнуцца ў райвыканкам у будні дзень.

Тэлефонныя лініі і прыёмы грамадзян дапамагаюць жыхарам раёна трымаць прамую сувязь з уладай,  аператыўна вырашаць праблемныя пытанні жыццядзейнасці.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Надрукавана ў №44 ад 09.06.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *