На территории Шумилинской СШ №2 открыли универсальную спортивную площадку

Главное Новости

У падарунак школе – спартыўная пляцоўка
У мінулую пятніцу на тэрыторыі Шумілінскай СШ № 2 урачыста адкрылі ўніверсальную спартыўную пляцоўку, на якой можна гуляць у міні-футбол, валейбол і баскетбол.


– Апошнім часам мікрараён Шумілінскай СШ №2 набыў новае жыццё. Тут пасялілася багата маладых сямей. Упэўнены, што новая спартыўнай пляцоўка стане любімым месцам актыўнага адпачынку, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Віктар Гутараў на ўрачыстым адкрыцці новага спартыўнага аб’екта. – Кампанія «Санта Рытэйл» адгукнулася на нашу просьбу і дапамагла, каб на тэрыторыі Шумілінскай СШ №2 з’явілася гэтая цудоўная пляцоўка. Кіраўнік раёна ўручыў школе набор мячоў.
Прадстаўнік кампаніі «Санта Рытэйл» Ірына Цітова сказала: «Прыемна бачыць шчаслівыя вочы дзяцей. Думаю, што на гэтай пляцоўцы выхаваюцца многія чэмпіёны, якія будуць годна прадстаўляць Беларусь на самых прэстыжных спаборніцтвах».
Ад імя жыхароў мікрараёна выступіла мнагадзетная спартыўная сям’я Рахцеевых. Таццяна Рахцеева падзякавала мясцовым уладам за такі падарунак для ўсіх жыхароў мікрараёна, асобныя словы падзякі адрасаваны арганізацыям, якія дапамаглі пабудаваць пляцоўку: ДРБУ №204 – за зробленую аснову пад пляцоўку, кампаніі «Санта Рытэйл» – за выдзеленыя сродкі на яе абсталяванне, ПМК-70 – за рэканструкцыю школьнага стадыёна. Рахцеевы адзначылі, што новая спартыўная пляцоўка стане любімым месцам сямейнага адпачынку.

Чырвоную стужку перарэзалі Віктар Гутараў, Ірына Цітова і дырэктар школы Жанна Рагуновіч. Сімвалічны першы ўдар па мячу зрабіў старшыня райвыканкама. А далей прайшла таварыская гульня па міні-футболе паміж камандамі «Брыкет-1» і «Брыкет-2».
Лагічным працягам мерапрыемства стала свята «Лета – пара спартыўная», у якім прынялі ўдзел як дзеці, так і дарослыя жыхары мікрараёна. Работнікі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра прапанавалі насычаную забаўляльна-спартыўную праграму, у якой кожны мог знайсці занятак на свой густ.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №56 ад 21.07.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *